Вы тут

Кірмаш "Малы бізнес у фестывальным Віцебску" пройдзе 11-19 ліпеня


Сямнаццаты рэспубліканская выстава-кірмаш "Малы бізнес у фестывальным Віцебску" пройдзе з 11 па 19 ліпеня, паведамілі арганізатары.


Фота: vitebsk.biz

Мерапрыемства будзе праводзіцца падчас XXVI Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску". Кірмаш арганізуюць у мэтах стымулявання развіцця малога і сярэдняга бізнесу, канкурэнтнага асяроддзя, прасоўвання тавараў і паслуг, ўстанаўлення кааперацыі паміж айчыннымі і замежнымі прадстаўнікамі малога і сярэдняга бізнесу.

Прадпрыемствы розных сфер, якія вырабляюць тавары народнага спажывання, стануць удзельнікамі выставы-кірмашу. Экспаненты прадставяць шырокі выбар беларускіх тавараў: адзенне, вырабы з футра, абутак, хатні тэкстыль, хрусталь, галантарэйныя вырабы, сувенірную прадукцыю і інш. "Кірмаш - дадатковая магчымасць прасоўвання тавараў беларускіх вытворцаў. Тым больш, што падчас "Славянскага базару" ў Віцебск прыязджае мноства гасцей, у тым ліку замежных", - падкрэслілі арганізатары.

Павільёны размесцяцца на пляцоўцы каля культурна-гістарычнага комплексу "Залатое кальцо горада Віцебска "Дзвіна" (выставачны павільён плошчай 500 кв.м) і ў самым цэнтры горада па вуліцы Замкавай.

Арганізатары выставы-кірмашу - Віцебскі аблвыканкам, Віцебскі гарвыканкам, ККУП "Віцебскі абласны цэнтр маркетынгу".

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.