Вы тут

Мінфін Беларусі пацвердзіў размяшчэнне еўрабондаў на $ 1,4 млрд


Беларусь размясціла еўрааблігацыі ў аб'ёме $ 1,4 млрд, паведаміла прэс-сакратар Міністэрства фінансаў Беларусі Ірына Камар.


Фота: tradergroup.ru

Еўрабонды размешчаны двума траншамі прыбытковасцю на ўзроўні 7,125% і 7,625%.

У чэрвені бягучага года Беларусь правяла road show еўрабондаў у ЗША і Еўропе. Арганізатарамі выступілі Citi, Raiffeisen Bank International AG і Банк развіцця Беларусі. У рамках гэтага мерапрыемства прайшлі прэзентацыйныя акцыі, адбыліся сустрэчы з патэнцыяльнымі інвестарамі.

Як паведамлялася, Беларусь разлічвае рэфінансаваць еўрааблігацыі на $ 800 млн з тэрмінам пагашэння ў пачатку студзеня 2018 года і для гэтага працягвае працу над новым выпускам еўрабондаў. У 2011 годзе Беларусь размясціла еўрааблігацыі на суму $ 800 млн са стаўкай 8,95% і пагашэннем 26 студзеня 2018 года.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Культура

Любоў Чаркашына: Мой стыль жыцця — не факусіравацца на дрэнным!

Любоў Чаркашына: Мой стыль жыцця — не факусіравацца на дрэнным!

Аб спорце, сакрэтах замужжа, выхаванні дзяцей, прыгажосці і здаровых звычках ў інтэрв’ю. 

Культура

Народны мастак Беларусі Леанід Шчамялёў: чалавек, паранены прыгажосцю

Народны мастак Беларусі Леанід Шчамялёў: чалавек, паранены прыгажосцю

Народны мастак можа быць прыкладам у тым, як ствараць свой лёс.

Грамадства

Каманда «Доктар Хаусс» з Магілёва стала чэмпіёнам Вышэйшай лігі КВЗ-2022

Каманда «Доктар Хаусс» з Магілёва стала чэмпіёнам Вышэйшай лігі КВЗ-2022

Інтэрв’ю з капітанам каманды «Доктар Хаусс» Паўлам Малахавым.​