Вы тут

БЧ прызначыла шэраг дадатковых цягнікоў на 30 чэрвеня і 1, 3-4 ліпеня


Беларуская чыгунка ў рамках правядзення ў краіне святочных мерапрыемстваў загадзя прымае меры па забеспячэнню перавозак пасажыраў, паведамілі ў яе прэс-цэнтры. З нагоды святкавання Дня Незалежнасці магістраль прызначыла 20 дадатковых цягнікоў у міжрэгіянальным паведамленні.


Фота: БЕЛТА

30 чэрвеня, 1, 3 і 4 ліпеня дадатковыя саставы, а таксама прычапныя вагоны ў саставах рэгулярных цягнікоў будуць курсіраваць па найбольш запатрабаваных напрамках Мінск — Брэст — Мінск, Мінск — Віцебск — Мінск і Мінск — Гомель — Мінск.

30 чэрвеня: цягнік №639 Мінск — Брэст адпраўленнем з Мінска ў 14.42, прыбыццём у Брэст у 19.45; цягнік №642 Мінск — Гомель адпраўленнем з Мінска ў 18.02, прыбыццём у Гомель у 23.33; цягнік №645 Мінск — Брэст адпраўленнем з Мінска ў 19.07, прыбыццём у Брэст у 23.38; цягнік №638 Мінск — Калінкавічы — Гомель адпраўленне з Мінска ў 15.11, прыбыццём у Гомель у 22.58; цягнік №637 Гомель — Мінск адпраўленне з Гомеля ў 23.38, прыбыццём у Мінск у 5.21.

1 ліпеня: цягнік №639 Мінск — Брэст адпраўленнем з Мінска ў 14.42, прыбыццём ў Брэст у 19.45; цягнік №640 Брэст — Мінск адпраўленнем з Брэста ў 21.05, прыбыццём у Мінск у 1.19; цягнік №710 Мінск — Гомель адпраўленнем з Мінска ў 11.08, прыбыццём у Гомель у 14.17; цягнік №709 Гомель — Мінск адпраўленнем з Гомеля ў 15.01, прыбыццём у Мінск у 18.00; цягнік №717 Гомель — Мінск адпраўленнем з Гомеля ў 10.53, прыбыццём у Мінск у 14.02; цягнік №718 Мінск — Гомель адпраўленнем з Мінска ў 14.56, прыбыццём ў Гомель у 18.19; цягнік №646 Брэст — Мінск адпраўленнем з Брэста ў 5.16, прыбыццём у Мінск у 9.58.

3 ліпеня: цягнік №721 Гомель — Магілёў адпраўленнем з Гомеля ў 21.03, прыбыццём у Магілёў у 23.42; цягнік №710 Мінск — Гомель адпраўленнем з Мінска ў 11.08, прыбыццём у Гомель у 14.17; цягнік №709 Гомель — Мінск адпраўленнем з Гомеля ў 15.01, прыбыццём у Мінск у 18.00; цягнік №712 Брэст — Мінск адпраўленнем з Брэста ў 15.50, прыбыццём у Мінск у 19.30; цягнік №711 Мінск — Брэст адпраўленнем з Мінска ў 20.15, прыбыццём у Брэст у 23.51; цягнік №714 Мінск — Віцебск адпраўленнем з Мінска ў 19.53, прыбыццём у Віцебск у 23.35; цягнік №713 Віцебск — Мінск адпраўленнем з Віцебска ў 15.35, прыбыццём у Мінск у 19.20; цягнік №654 Козенкі (г. Мазыр) — Мінск адпраўленнем ад станцыі Козенкі ў 16.03, прыбыццём у Мінск у 21.21.

4 ліпеня: цягнік №654 Мінск — Козенкі (г. Мазыр) адпраўленнем з Мінска ў 5.58, прыбыццём у Козенкі ў 12.15.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.