19 Верасень, серада

Вы тут

Анонс ліпеньскага нумару «Бярозкі»


Гісторыя поспеху: Антось Звычайны: «Усе такія коцікі»

Дзякуючы яму вершы Янкі Купалы, Уладзіміра Караткевіча, Максіма Танка і іншых класікаў загучалі як хіп-хоп трэкі. У інтэрв’ю «Бярозцы» Антось распавёў, навошта запісаў альбом «бел.літ. х змрок», падзяліўся марамі гісторыка і пісьменніка і адкрыў сакрэты беларускага музычнага асяроддзя.

— З чаго пачалося захапленне музыкай?

— Як ва ўсіх падлеткаў канца 2000-х: была хваля хіп-хопа, а мне хацелася выказаць увесь свой юнацкі пратэст у нейкай форме, і я пачаў пісаць вершаванкі — звязаныя адно з адным радкі, поўныя не вельмі добрых пачуццяў і слоў. Першапачаткова па-руску, а ў гадоў 16 нешта перакулілася ўва мне, і я паспрабаваў пісаць па-беларуску. З часам гэта ператварылася ў такую творчасць, як хіп-хоп. 


Калумністыка: Цэтлікі. Хопіць кожнаму.

На жаль, часцей за ўсё па адным кавалачку мазаікі робяць выснову пра ўсю карціну. Калі чалавек бачыць з’яву толькі з аднаго боку, яму складана зразумець, што вядомы яму стэрэатып — не ісціна ў апошняй інстанцыі. Вось што я, напрыклад, пачуў — ужо наконт медыцынскай сферы — ад аднаго ўніверсітэцкага выкладчыка, які аднойчы заявіў: «У вашым узросце ніякіх дэпрэсій і іншых ментальных расстройстваў быць не можа. Гэта вы ўсё выдумляеце ад суму, а з сапраўднымі праблемамі яшчэ не сутыкаліся». Мне дваццаць гадоў, псіхіятр паставіў дыягназ «дэпрэсія», і я праходжу адпаведнае лячэнне. І як ніхто іншы ведаю, чым адрозніваецца дэпрэсія ад суму.


Калумністыка: Адказ у люстэрку

Вова хоча вывучыць як мінімум тры мовы, каб стаць добрым перакладчыкам і паездзіць па свеце. Вова хоча, але пастаянная загружанасць не дазваляе яму ажыццявіць мару: то шмат дамашняй работы, то раптоўная вечарынка з сябрамі — які тут інгліш на пару з фрэнчам! Вось калі б настаўнікі былі больш міласэрныя, а сябры — прадказальныя...

Чалавек — дзіўная істота. Ён здольны выкруціцца з любой сітуацыі, знайсці апраўданне любому ўчынку, прызначыць крайняга, каб самім ім не быць. Але прызнаць сваю ляноту, страх або няведанне ў яго чамусьці не хапае смеласці. Ды і навошта, калі вакол хапае кандыдатаў, на якіх можна перакласці адказнасць?!


Літаратурная старонка: проза

Таццяна Гуляева, Аднойчы ў сёмым «Б»…

(Вясёлыя школьныя гісторыі)

Абарыгены

Наташа адкрыла крыжаванку, прачытала першае пытанне і задумалася: ну хто прыдумаў у школьным лагеры хатнія заданні даваць?

— Андрэй, а ты ведаеш, як завецца карэннае насельніцтва Амерыкі? Індзейцы? — пяцікласніца імгненна сцяміла, хто дапаможа ёй расправіцца з заданнем.

Старэйшы брат пацягнуўся ў крэсле і нараспеў адказаў:

— Канешне, ведаю: па-нам-цы... Якія яшчэ індзейцы?! Панама, ведаеш, дзе знаходзіцца?

— Не нясі лухту, тут восем літар. Не падыходзіць твой варыянт.

Знаходзячыся ў прыўзнятым настроі, Андрэй здагадаўся: заданне хутчэй за ўсё пераправерыць мама, таму можна смела пажартаваць.

— Я кажу табе: па-нам-цы. А тое, што літар не хапае, так не да мяне прэтэнзіі, а да настаўніцы, што пісьму цябе не навучыла. Любы двоечнік ведае, што «панамцы» праз дзве «н» пішуцца.


Месца: Наведаць Іўе

Першае, на што зверне ўвагу падарожнік, апынуўшыся ў мястэчку, — гэта зялёны мінарэт, які ўзвышаецца над прыватнай забудовай паблізу. Пагадзіцеся, вельмі нетыповая для Беларусі з’ява! Насамрэч Іўе мае вельмі глыбокія «мусульманскія карані». Яшчэ падчас княжання Вітаўта ў гэтай мясцовасці пасяліліся татары. Сёння яны натуралізаваліся, аднак беражліва захоўваюць сваю культурную спадчыну, у тым ліку і рэлігійную прыналежнасць. На вуліцах горада не складана з выгляду распазнаць татарскія дамы. Як мне сказала мясцовая жыхарка Надзея: «Калі ў двары бачыш шмат цяпліц, то гэта дом татарына»


Праектар: Танчыць з жыццём

Перашкоды існуюць на кожным кроку. Перашкоды — гэта частка нашага жыцця. Калі б не было перашкод, то мы не цанілі б тое, чаго дасягаем. Бо нашмат больш мы цэнім тое, што дастаецца нам цаной вялікіх намаганняў.

«Білі Эліёт» — гэта брытанская карціна рэжысёра Стывена Долдры. Прэм’ера фільма адбылася 19 мая 2000 года на Канскім кінафестывалі. Англія 1984 года, адзінаццацігадовы Білі Эліёт, які жыве ў графстве Дарэм ў горадзе Эверынгтон (Everington). Вытанчаная і простая гульня англійскай мовы дазваляе казаць — так, гэта звычайны сярэднестатыстычны брытанскі гарадок. Але хлопчык, які тут жыве, незвычайны — ён па-вар’яцку захоплены балетам. Толькі вось сыну шахцёра не да твару танчыць балет.


Практыкум: Пісьменніцтва як тэлепатыя

Існуе вялікая колькасць кніг кшталту «Як напісаць бестселер», але практыка паказвае, што большасць гэтых выданняў дарэмная. Таму што нельга навучыцца літаратуры ў «Дапаможніках для чайнікаў». Нельга навучыць ёй, калі сам не працуеш з тэкстам.

Вось калі вопытныя пісьменнікі выдаюць падобныя кнігі, гэта варта ўвагі. Раю звярнуцца да Стывена Кінга. Ён вядомы як пладавіты аўтар якаснай белетрыстыкі, акрамя таго, не адмаўляе юным пачаткоўцам у парадзе. У сеціве можна адшукаць тэксты яго выступаў і зваротаў да студэнтаў, накшталт «Што трэба ведаць, калі хочаш стаць пісьменнікам». Таксама ён напісаў кнігу «Як пісаць кнігі». Гэта вялікі аўтабіяграфічны паўэсэістычны твор, дзе аўтар на ўласным прыкладзе дзеліць пісьменніцкую працу на простыя часткі і падказвае, як навучыцца пісаць.

Чытайце «Бярозку»!

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якім чынам можа праяўляцца адзінота?

Якім чынам можа праяўляцца адзінота?

Адзінота і асабліва адзінота ў сям'і — рэальная прыкмета нашага часу.

Грамадства

Усё, што трэба ведаць пра замяшчальную гарманальную тэрапію

Усё, што трэба ведаць пра замяшчальную гарманальную тэрапію

Лішняя вага, бяссонніца, прылівы, парушэнні ціску і астэапароз — далёка не ўсе праявы, якія падпільноўваюць жанчыну ў пэўным узросце. 

Спорт

Вячаслаў Грэцкі: Часам называюць мяне Уэйнам

Вячаслаў Грэцкі: Часам называюць мяне Уэйнам

Пра знакамітае прозвішча і сучаснасць беларускага хакея.