Вы тут

Яшчэ адзін праклён фараонаў, або «Тытанік» загубіла егіпецкая мумія?


У 80-я гады ХІХ стагоддзя археолагі знайшлі недалёка ад Каіра мумію жрыцы часоў Аменхатэпа ІV (XІV стагоддзе да нашай эры). Неўзабаве яе набыў нейкі англічанін, горача захоплены калекцыянаваннем экспанатаў часоў Старажытнага Егіпта.


Вярнуўшыся са сваёй пакупкай у Англію, калекцыянер вырашыў сфатаграфаваць выяву жрыцы, якая была намалявана на вечку саркафага. Але фатограф паведаміў, што пры праяўцы фотапласціны выявіў на ёй твар невядомай жанчыны з пагрозлівым выразам. Прымхлівы ўладальнік муміі паспяшаўся падарыць яе Брытанскаму музею. Усяго праз тыдзень служыцель музея, які прымаў падарунак, раптоўна памёр. Яго памочнік спатыкнуўся і атрымаў сур'ёзныя траўмы. Фатографу, які вырашыў сфатаграфаваць мумію, па шляху дадому ў метро дзвярыма раздрабіла пальцы на руцэ.

Але гэта быў толькі пачатак цэлай чарады непрыемнасцяў для людзей так ці інакш звязаных з муміяй. Напрыклад, журналіст, які напісаў пра яе артыкул, цяжка захварэў і памёр. Выпадковы наведвальнік музея, які непахвальна адазваўся аб жрыцы, неўзабаве быў звольнены з працы, а яго сын-камерсант страціў усе грошы і трапіў у вар'яцкі прытулак. Не абышлі трагедыі і тых, хто патрывожыў спакой муміі ў Егіпце. Археолаг, які яе адкапаў, неўзабаве выпадкова прастрэліў сабе руку са стрэльбы. Кіраўніцтва музея вырашыла прыбраць жрыцу далей ад людзей, схаваўшы яе ў склеп.

Праз некаторы час мумію захацеў купіць амерыканскі калекцыянер, і работнікі музея з радасцю пазбавіліся ад такога небяспечнага экспаната. Лорд Кентэрвіль павінен быў даставіць жрыцу за акіян і перадаць новаму ўладальніку. Найбліжэйшым суднам, якое адплывала ў Амерыку, аказаўся новы акіянскі лайнер «Тытанік». Такі каштоўны груз не адважыліся пагрузіць у трум, а змясцілі скрыню недалёка ад капітанскага мосціка. Існуе легенда пра тое, што жрыца і тут вырашыла адпомсціць людзям, якія наважыліся патрывожыць яе спакой. Тыя, хто выжыў у катастрофе, запэўнівалі, што незадоўга да сутыкнення «Тытаніка» з айсбергам капітан судна Сміт вырашыў асабіста паглядзець на мумію.

Многія палічылі, што менавіта гэтая сустрэча паўплывала на розум старога «марскога ваўка»: ён пачаў паводзіць сябе дзіўна і нават, нягледзячы на папярэджанні пра вялікую колькасць айсбергаў, не даў каманду знізіць хуткасць. Магчыма, што гэта толькі здагадкі, але мумія другі раз знайшла спакой, гэтым разам у водах Атлантычнага акіяна.

Іван КУПАРВАС

hvir@zviazda.by

Загаловак у газеце: Яшчэ адзін праклён фараонаў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».