Вы тут

Беларусь прэзентуе новы праект «100 ідэй для Саюзнай дзяржавы»


Пра гэта падчас прэс-канферэнцыі, прысвечанай праекту «Беларусь — крыніца натхнення», расказаў першы сакратар Цэнтральнага камітэта ГА БРСМ Андрэй Белякоў.


Нагадаем, што ў 2015 годзе быў распачаты праект «100 ідэй для СНД», фінал якога паспяхова прайшоў у Мінску. У 2018 годзе падобнае выніковае мерапрыемства з той жа нагоды пройдзе яшчэ раз. Акрамя таго, ужо не першы год моладзь нашай краіны прапануе свае «100 ідэй для Беларусі».

— Трэба ўлічваць дастаткова цесныя ўзаемадзеянні беларускага боку з маладзёжнымі грамадскімі аб'яднаннямі Расіі. Да Форуму рэгіёнаў ужо падрыхтавана выстаўка работ па выніках конкурсу «100 ідэй для Беларусі». Вельмі хацелася б, каб новы праект «100 ідэй для Саюзнай дзяржавы» стаў яшчэ адным дадатковым імпульсам для нашага супрацоўніцтва. Не сакрэт, што ў Саюзнай дзяржаве ёсць пэўныя пытанні, якія патрабуюць асобнага падыходу да вырашэння. І каму, як не моладзі, паказваць прыклад, як сёння трэба сябраваць і дабівацца агульнага, карыснага выніку для кожнага з бакоў. Нам хочацца, каб праз агульную працу, агульныя мерапрыемствы і ўзаемадзеянне студэнцкіх атрадаў моладзь нашых краін глядзела адно на аднаго як сябры, — падкрэсліў Андрэй Белякоў.

Рагнеда ЮРГЕЛЬ

yurgel@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Яшчэ адна «сотня»

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».