Вы тут

Наталля Качанава правяла прыём грамадзян у Старадарожскім раёне


Чарговы выязны прыём грамадзян правяла ў Старадарожскім раёне кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Наталля Качанава. Прыём быў запланаваны з 10 да 13 гадзін, аднак працягваўся амаль удвая больш. За гэты час Наталля Качанава выслухала 27 чалавек з розных рэгіёнаў Беларусі. Наталля Іванаўна паабяцала разабрацца асобна ў кожным канкрэтным выпадку.


У нестандартную сітуацыю трапілі Таццяна Сяргееўна з Баранавіч са сваім партнёрам па бізнесе. Яны выкупілі аб'ект пад краму, адрамантавалі яго, добраўпарадкавалі тэрыторыю. Але ўлады не дазваляюць ім уладкаваць побач з будынкам павільён для вынаснога гандлю. «Я выслухала ваш пункт гледжання без удзелу іншага боку. Таму не магу даваць ацэнку сітуацыі. Будзем разбірацца. Даручым Брэсцкаму аблвыканкаму падключыцца да гэтага пытання», — адказала Наталля Качанава.

Фермер з Любанскага раёна прасіў пасадзейнічаць у атрыманні трактара ад мясцовых улад для часовага карыстання, каб канчаткова давесці да ладу выдзеленыя 100 гектараў зямлі. Як адзначыў заяўнік, яму ў гэтым адмовілі. Прадстаўнікі адпаведных службаў райвыканкама растлумачылі, што зямля даўно не выкарыстоўваецца належным чынам і яе трэба забраць і ўвесці ў сельгасабарот. Наталля Качанава пагадзілася, што зямля патрабуе да сябе гаспадарскіх адносін. Але пры гэтым яна даручыла больш дэталёва разабрацца ў сітуацыі.

Асобныя наведнікі прыйшлі на прыём з прапановамі. Напрыклад, жыхар Любаншчыны выказаўся наконт рэалізацыі прадукцыі з прысядзібных участкаў. Гэта дазволіць вырашыць праблему імпартазамяшчэння і знізіць цэны. Наталля Качанава падтрымала ініцыятыву.

Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта выслухала і заяўнікаў, з якімі афіцыйна спынена перапіска.

— Закон дазваляе адмовіць ім у прыёме. Але ў мяне няма ні асабістага, ні маральнага права на гэта. І я вырашыла сустрэцца з усімі, хто прыйдзе. Калі чалавек столькі гадоў носіць боль і ён не праходзіць, то трэба знайсці спосабы растлумачыць яму ісціну не толькі з пазіцыі закона, але і па-чалавечы, — лічыць Наталля Іванаўна.

Разам з тым яна заклікала і старшынь рай- і гарвыканкамаў адкрыта і ўважліва ставіцца да кожнага звароту грамадзян. Працаваць з людзьмі заўсёды няпроста, але нельга ставіцца да гэтага павярхоўна. Калі ты кіраўнік раёна, то павінен выслухаць і дапамагчы чалавеку. А калі задаволіць просьбу не дазваляе закон, то трэба выслухаць і даць рэкамендацыі, кваліфікаваныя кансультацыі. На думку Наталлі Іванаўны, чыноўнікі павінны ставіць сябе на месца канкрэтнага заяўніка, нібыта яны самі прыйшлі на прыём.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

lazovskaya@zviazda.by

Фота БЕЛТА

Загаловак у газеце: Дробязяў не бывае

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».