Вы тут

Google перастане сканаваць пошту карыстальнікаў


Кампанія Google перастане сканаваць пошту карыстальнікаў Gmail. Гэтая функцыя выкарыстоўваецца для персаналізацыі рэкламы. Плануецца, што новаўвядзенне пачне дзейнічаць у 2017 годзе, але канкрэтных тэрмінаў прадстаўнікі кампаніі пакуль не назвалі.


Фота: techno.bigmir.net

«Аб'явы будуць паказвацца на падставе карыстацкіх налад, якія можна змяніць у любы час», - паведамілі прадстаўнікі кампаніі і дадалі, што ў тым ліку можна будзе адключыць персаналізацыю рэкламы.

На думку выдання Ars Technica, Google працягне сканаваць лісты, але ўжо для іншых мэтаў. Напрыклад, для пошуку вірусаў. А журналісты з TechСrunch выказалі здагадку, што кампанія пайшла на такі крок таму, што «і так усё ведае пра сваіх карыстальнікаў».

lenta.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?