Фэст «Гонар продкаў-2017», «Этнапікнік з «Беларусбанкам», фестываль «Тата адпачывае» і выстава музычных інструментаў Індыі – афіша «Звязды» з 26 чэрвеня па 3 ліпеня.
Дзе: Вілейскі гісторыка-краязнаўчы музей (г. Вілейка, пл. Свабоды, 1)
Калі: 1-2 ліпеня, 11:00
Колькі каштуе: удакладняць у касе
Кожны фэст «Гонару продкаў» прысвечаны канкрэтнай падзеі з гісторыі ВКЛ. У гэтым годзе лейтматывам стануць грамадзянскія войны 1432-1438 г.г.
У праграме: рыцарскія баі, горад майстроў, тэатральныя выступленні, вялікі канцэрт з удзелам: Hardwood, Fabiant, «Адарвірог», Cad Goddeu, By Cry, «Кашлаты Вох», «Рутвіца»,«Мярэжа».
Дзе: Музей народнай архітэктуры і побыту (в. Азярцо)
Калі: 1 ліпеня, 11:30
Колькі каштуе: 8 р., школьнікі – 4 р., дашкольнікі – бясплатна
Арганізатары падрыхтавалі дынамічную праграму ў лепшых беларускіх традыцыях. Аматараў актыўных забаў чакае катанне на конях і поні, народныя танцы і палёты на мотапараплане, верталёце, паветраным шары.
Пазнаёміцца з міфалогіяй Беларусі можна будзе, прыняўшы ўдзел у квэсце «Таямнічая гісторыя». Тых, хто жадае паспрабаваць сябе ў рамёствах, чакаюць майстар-класы па вырабе лялек-мотанак, а таксама стварэнні традыцыйнага беларускага строю ўласнымі рукамі.
Займальныя экскурсіі дапамогуць усім жадаючым хаця б на 30 хвілін адчуць сябе часткай старажытных традыцый, даведацца якія былі ў беларусаў грошы і куды яны іх хавалі.
Усіх юных прыхільнікаў беларускай культуры і відэамастацтва чакае мультыплікацыйная праграма «Беларускія казкі» ў школе пачатку XX ст. з в. Калодчына.
Хэдлайнерамі музычнай часткі мерапрыемства стануць віртуоз гульні на балалайцы Аляксандр Варанішча і неафольк-рок гурт Rokash.
Дзе: «Дрымлэнд» (вул. Арлоўская, 80)
Калі: 2-3 ліпеня, 12:00
Колькі каштуе: ад 5 р.
2 і 3 ліпеня ў абноўленым Urban Park Dreamland пройдзе першы кавер-фэст «Тата адпачывае», які аб'яднае добрую музыку, смачную ежу і цікавыя забавы.
Будуць працаваць валейбольная пляцоўка і пляцоўка для стрыт-бола, фрысбі і бадмінтон. І гэта не кажучы ўжо пра майстар-класы і воркшопы, маркет адзення і аксесуараў, а таксама спецыяльныя кропкі забаў для дзяцей.
Дзе: Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры (зав. Музычны, 5)
Калі: па 30 чэрвеня, 10:00-17:30
Колькі каштуе: удакладняць у касе
Наведвальнікі змогуць за адзін уваходны квіток пазнаёміцца з усімі экспазіцыямі музея і ўнікальнай калекцыяй музычных інструментаў Індыі. Прыняць удзел у майстар-класе танцавальнага калектыва індыйскіх танцаў «Сапна» (папярэдні запіс), а таксама можна будзе сфатагравацца і атрымаць фотапаштоўку.
Дзе: Парк Янкі Купалы (г. Мінск)
Калі: па 31 жніўня, 18:00
Колькі каштуе: бясплатна
Некамерцыйны сацыяльны праект «Велашкола. Мінск» ужо чацвёрты сезон вучыць людзей розных узростаў у незалежнасці ад наяўнасці ровара катацца. Праект працуе бясплатна, таму адзінае, што вам трэба зрабіць, – прыйсці на занятак з 18:00 да 20:00 у чацвер або пятніцу ў парк Янкі Купалы.
Для вашага навучання тут ёсць усё неабходнае: ровары, на якіх лёгка вучацца, абарона і шлем – для вашага спакою.
Дзе: ТЗЦ Galleria Minsk (пр-т Пераможцаў, 9)
Калі: па 29 ліпеня, 10:30, 19:00
Колькі каштуе: бясплатна
Радыё Unistar праводзіць бясплатныя майстар-класы па танцах і фітнесу. Кожны чацвер чэрвеня вас чакаюць бясплатныя майстар-класы па парных танцах, а кожную суботу – бясплатныя заняткі фітнесам на даху паркінга, з якога адкрываецца маляўнічы від на горад.
Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.
Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».