Вы тут

Кітайскія суперкамп’ютары зноў сталі самымі хуткімі ў свеце


У першай тройцы таксама швейцарскі апарат.


У апублікаваным апошнім выданні рэйтынгу "Топ-500" наймагутных суперкамп’ютараў адзначаецца, што кітайскія суперкамп'ютары Sunway TaihuLight ("Шэньвэй Тайху чжигуан”) і "Цяньхэ-2" у трэці раз запар займаюць першыя два месцы, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн”.

Саступаючы месца швейцарскаму Piz Daint, амерыканскі Titan займае чацвёртае месца, такім чынам упершыню за 20 гадоў у першай тройцы няма амерыканскага суперкамп'ютара. Рэйтынг "Топ-500" публікуецца раз на паўгода. Маючы хуткасць 93 петафлопс (10 у 15 ступені вылічальных аперацый у секунду), кітайскі суперкамп’ютар Sunway TaihuLight, у якім рэалізавана поўная лакалізацыя вытворчасці ўсіх ключавых дэталяў, упершыню стаў самым хуткім у свеце год таму. 

Другое месца займае кітайскі "Тяньхэ-2", хуткасць якога складае 33,9 петафлопс. У апошнія гады амерыканскі суперкамп’ютар Titan шмат разоў набліжаўся ў дадзеным рэйтынгу да кітайскага "Тяньхэ-2". Аднак у апошнім выданні рэйтынгу швейцарскі Piz Daint, хуткасць якога ўзрасла да 19,6 петафлопс, падняўся з восьмага на трэці радок. Амерыканскі Titan, хуткасць якога засталася на ўзроўні 17,6 петафлопс, апусціўся на чацвёртае месца.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».