Вы тут

ХК "Мінск" абараніў тытул чэмпіёна Беларусі па хакеі на траве


Мужчынская каманда ХК "Мінск" абараніла тытул чэмпіёна Беларусі па хакеі на траве, абыграўшы ў трэцім матчы фінальнай серыі брэсцкі "Будаўнік" з лікам 2:1.


Фота: talen-group.com

Вырашальны гол на 57-й хвіліне гульні, якая прайшла на штучным полі ў Мінску, правёў нападаючы гаспадароў Іван Луцэвіч. У двух папярэдніх сустрэчах хакеісты "Мінска" былі мацнейшыя за "Будаўніка" 4:0 і 3:2. Для сталічнай дружыны пад кіраўніцтвам Сяргея Драздова гэта чацвёрты чэмпіёнскі тытул запар. Бронзавым прызёрам чэмпіянату сталі хакеісты "Гомеля".

У жаночым турніры барацьба за залатыя ўзнагароды працягваецца. Пасля перамогі на сваім полі (1:0) гродзенскі "Рытм" пацярпеў паразу на выездзе ад смалявіцкай "Вікторыі" - 0:3. Хет-трыкам ў каманды мінскага рэгіёну адзначылася Юлія Міхейчык. Лік у серыі да дзвюх перамог стаў 1:1, і трэці матч адбудзецца 28 чэрвеня ў Смалявічах. Бронзавыя ўзнагароды чэмпіянату заваявалі хакеісткі "Мінска", якія абыгралі ў вырашальным матчы баранавіцкі "Тэкстыльшчык" - 2:1.

Пасля завяршэння сезону на ўнутранай арэне маладзёжныя і нацыянальныя зборныя Беларусі, складзеныя з гульцоў вядучых клубаў нацыянальнага чэмпіянату, пачнуць падрыхтоўку да чэмпіянатаў Еўропы. Турніры адбудуцца ў ліпені-жніўні бягучага года.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.