Вы тут

Беларусь абмежавала ўвоз птушкі з Бельгіі з-за птушынага грыпу


Беларусь абмежавала ўвоз птушкі з Заходняй Фландрыі (Бельгія) з-за высокапатагеннага грыпу птушак, паведамілі ў Дэпартаменце ветэрынарнага і харчовага нагляду Мінсельгасхарча.


Фота: moskovskaya-medicina.ru

Па дадзеных Міжнароднага эпізаатычнага бюро, на тэрыторыі Заходняй Фландрыі ў Бельгіі зарэгістраваны выпадак захворвання птушак на высокапатагенны грып.

У сувязі з гэтым з 21 чэрвеня ўведзены часовыя абмежаванні на ўвоз у Беларусь з правінцыі Бельгіі жывой птушкі, інкубацыйнага яйка, дзікіх, заапарковых і цыркавых жывёл, мяса птушкі, яечнага парашку, меланжу, альбуміна і іншых харчовых прадуктаў перапрацоўкі курынага яйка, пуху і пяра, кармоў і кармавых дабавак з птушкі, кармоў і кармавых дабавак расліннага паходжання, паляўнічых трафеяў (птушыную дзічыну), а таксама былога ва ўжыванні абсталявання для перавозкі птушкагадоўчай прадукцыі, утрымання, забою і раздзелкі птушкі.

Грып птушак - кантагіёзная хвароба, якая характарызуецца прыгнётам, ацёкамі, паразай органаў дыхання, стрававання. Эканамічны ўрон ад яго вялікі ў сувязі з масавай гібеллю тых птушак, якія захварэлі, неабходнасцю жорсткіх каранцінных і ветэрынарна-санітарных мерапрыемстваў, уключаючы знішчэнне хворай птушкі.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.