Вы тут

Штотыднёвы спартыўны агляд «Звязды»


У штотыднёвым спартыўным аглядзе «Звязды» расказваем пра медалі, якія былі заваяваны на дамашнім чэмпіянаце свету па паўэрліфтынгу, пра поспехі беларускіх тэнісістаў на міжнародных турнірах і пра тое, з кім згуляюць нашы гандбалісты на чэмпіянаце Еўропы ў Харватыі.


1. Сняжана Зубко заваявала бронзавую ўзнагароду чэмпіянату свету па класічным паўэрліфтынгу (вагавая катэгорыя 84 кг), які прайшоў у Мінску. У суме трохбор'я вынік Сняжаны — 515 кг. Яе апярэдзіла канадка Сара Кован і Лёлі Стрык з Нідэрландаў.

Нагадаем, у чэмпіянаце свету па паўэрліфтынгу ў Мінску ўзялі ўдзел прыкладна 900 спартсменаў з 52 краін. Усяго ў скарбонцы беларускай зборнай 4 залатыя, 3 сярэбраныя і адзін бронзавы медаль.


2. У Заграбе прайшла жараб'ёўка фінальнай стадыі мужчынскага чэмпіянату Еўропы — 2018 па гандболе. Зборная Беларусі на першым этапе выступіць у групе В разам з камандамі Аўстрыі, Нарвегіі і Францыі. Гульні нашага квартэта пройдуць у горадзе Порэч.

Склады астатніх папярэдніх квартэтаў:

А (Спліт) — Харватыя, Ісландыя, Сербія, Швецыя.

С (Заграб) — Чарнагорыя, Славенія, Германія, Македонія.

D (Вараждзін) — Чэхія, Венгрыя, Іспанія, Данія.

Пасля заканчэння першага этапу барацьбу за ўзнагароды працягнуць па тры найлепшыя каманды з кожнай групы. Турнір пройдзе з 12 па 28 студзеня 2018 года.


3. Вера Лапко разам з аўстралійкай Прысцылай Хон сталі пераможцамі турніру серыі ІTF Warsaw Sports Group Open у Варшаве з прызавым фондам $25 тыс. у жаночым парным разрадзе. У фінале Лапко і Хон былі мацнейшыя за другую пару пасеву Катаржына Кава/Катаржына Пітэр — 7:6, 6:4. Для Веры Лапко гэта чацвёрты тытул у парным разрадзе ў прафесійнай кар'еры.

Тым часам Ілья Івашка (204-ы нумар рэйтынгу АТП) стаў пераможцам турніру серыі Challenger у Фергане (Узбекістан) з прызавым фондам $75 тыс. у мужчынскім адзіночным разрадзе.


4. Згуляны некаторыя матчы 14-га тура чэмпіянату краіны па футболе. Барысаўскі БАТЭ атрымаў перамогу над гродзенскім «Нёманам» — 1:0, футбалісты «Віцебска» на сваім полі саступілі гасцям са «Слуцка» 0:1. Брэсцкае «Дынама» і «Гарадзея» згулялі ўнічыю — 1:1, «Крумкачы» саступілі мінскаму «Дынама» — 0:1, «Тарпеда-БелАЗ» саступіла «Шахцёру» — 1:2, а «Гомель» на сваім полі перайграў «Мінск» — 2:1.

Становішча ў лідзіруючай групе такое: «Шахцёр» — 35 ачкоў, «Дынама» (Мінск) — 31, БАТЭ — 30, «Слуцк» — 25, «Нёман» — 24.


5. Беларускі хакеіст, гулец юнацкай зборнай Максім Сушко быў выбраны ў чацвёртым раўндзе на драфце Нацыянальнай хакейнай лігі, які прайшоў у Чыкага, клубам «Філадэльфія Флайерз». Максім быў выбраны пад агульным 107-м нумарам. Нагадаем, у мінулым сезоне 18-гадовы форвард гуляў у камандзе «Оўэн Саўнд Атак», якая выступае ў Хакейнай лізе Антарыа (OHL). У 71-м матчы ён набраў 43 (20+23) ачкі.


6. Сталі вядомыя паўфіналісты Кубка канфедэрацый, які праходзіць у Расіі. У першым матчы 28 чэрвеня ў Казані сустрэнуцца зборныя Партугаліі і Чылі, днём пазней у Сочы згуляюць футбалісты Мексікі і Германіі. У заключны дзень турніру 2 ліпеня няўдачнікі паўфіналаў у Маскве сустрэнуцца ў матчы за 3-е месца, пераможцы паўфінальных пар разыграюць галоўны прыз у Санкт-Пецярбургу.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

lobazhevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: Чацвёрты тытул Веры

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».