Вы тут

Дзяржаўная дапамога для сем'яў з дзецьмі будзе павялічана


Аб гэтым заявіла старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Ірына СТАРАВОЙТАВА на пасяджэнні другой сесіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання. Такую прапанову змяшчае праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўных дапамогах сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей».


Законапраект прадугледжвае павелічэнне дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей са стратай здароўя 3-й і 4-й ступені. Таксама будзе павялічана дапамога па цяжарнасці і родах — для тых, хто атрымліваў яе ў мінімальным памеры. Дапамога будзе павялічана за кошт кампенсацыі. «Таксама будзе дадзена магчымасць атрымання дапамог сем'ям, у якіх бацькі з'яўляюцца пенсіянерамі, незалежна ад таго, маюць яны інваліднасць ці не, паколькі раней такой магчымасці не было», — адзначыла старшыня парламенцкай камісіі. Акрамя таго, члены сем'яў, у якіх ёсць дзеці-інваліды,  змогуць працаваць на палову стаўкі альбо працаваць дома, захоўваючы пры гэтым дапамогу.

Усяго на фінальным пасяджэнні другой сесіі Савета Рэспублікі сенатары разгледзелі 22 пытанні, сярод якіх — праекты аб змяненнях у законах аб аўтамабільным транспарце і перавозках, адвакацкай дзейнасці, інвестыцыйных фондах, папярэджанні распаўсюджвання захворванняў. Акрамя таго, былі ратыфікаваныя пагадненні з такімі краінамі, як Славацкая Рэспубліка, Пакістан, Аб'яднаныя Арабскія Эміраты, Малдова, Сербія, Судан і Чылі. Таксама на пасяджэнні былі абмеркаваны пытанні развіцця прыярытэтных кірункаў навукі як умовы нацыянальнай бяспекі.

*  *  *

На заключным пасяджэнні другой сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу шостага склікання дэпутаты разгледзелі ў першым чытанні чатыры законапраекты: аб ратыфікацыі Рамачнага пагаднення паміж Рэспублікай Беларусь і Еўрапейскім інвестыцыйным банкам, аб унясенні дапаўненняў у Крымінальна-працэсуальны кодэкс Рэспублікі Беларусь, аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб абароне правоў спажыўцоў» і аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёю.

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ

lukashevich@zvіazda.by

Ілья КРЫЖЭВІЧ

krуzhеvісh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».