Вы тут

ВУП апярэджвае план


Вынікі апошніх месяцаў паказваюць, што краіна паступова выходзіць на траекторыю аднаўлення эканомікі. Пра гэта заявіў першы намеснік прэм'ер-міністра Васіль Мацюшэўскі падчас сумеснага пасяджэння дзвюх палат беларускага парламента. У сваёй справаздачы аб развіцці эканомікі краіны ў сучасных умовах ён адзначыў, што мэтавая задача па тэмпе росту ВУП на першае паўгоддзе выконваецца з апярэджаннем — 100,9% пры заданні ў 100,2%. Пры гэтым рост інфляцыі знаходзіцца на мінімальным узроўні — 2,7% пры прагнозе на паўгоддзе ў 6,7%.


Рост ВУП забяспечваецца галоўным чынам за кошт знешняга попыту. «Спрыяльная знешняя кан'юнктура дазваляе нарошчваць экспарт высокімі тэмпамі... Пры гэтым паказальна тое, што расце не сыравінны, а тэхналагічны экспарт», — заўважыў першы намеснік прэм'ер-міністра.

На яго думку, знешні гандаль збалансаваны. «Сальда захоўваецца на станоўчым узроўні — каля 120 млн долараў у эквіваленце. Гэта пазітыўна ўплывае на аб'ём золатавалютнага рэзерву. З пачатку года ён вырас больш чым на 300 млн долараў. Пры гэтым валютныя даўгі пагашаюцца своечасова і ў патрэбным аб'ёме», — адзначыў Васіль Мацюшэўскі.

Першы віцэ-прэм'ер паведаміў, што станоўчую дынаміку дэманструе большасць галін за выключэннем будаўніцтва. Асноўным драйверам росту выступае прамысловасць. Найбольшую аддачу паказваюць дрэваапрацоўка і цэлюлозна-папяровая вытворчасць, хімічная галіна і лёгкая прамысловасць.

Паляпшаюцца і фінансавыя вынікі работы арганізацый. «Рэнтабельнасць продажаў вырасла да 7,4% з 6,6% у студзені—красавіку летась. У 2,8 раза павялічыўся чысты прыбытак, у той жа час чыстыя страты ў разліку на адну стратную арганізацыю знізіліся прыкладна на 32%. Выконваецца заданне па зніжэнні ўзроўню затрат», — запэўніў Васіль Мацюшэўскі.

На гэты год перад рэгіёнамі пастаўлена задача па працаўладкаванні не менш за 70 тысяч чалавек на зноў створаных працоўных месцах. У першым квартале 2017 года працаўладкавана каля 5,7 тысячы чалавек або 104,9% да ўсталяванага задання на квартал.

Гаворачы аб тэмпе росту заробку, Васіль Мацюшэўскі адзначыў, што за студзень—красавік сёлета ён павялічыўся на 8,9% у параўнанні з мінулым годам і склаўся ў красавіку на ўзроўні 776,7 рубля. «Кіраўніком дзяржавы пастаўлена задача па забеспячэнні да канца 2017 года ўзроўню сярэднямесячнага заробку па краіне не менш за 1000 рублёў. Рэалізаваць гэта магчыма за кошт павышэння агульнай эфектыўнасці работы гаспадарак у рэальным сектары эканомікі і зніжэння запасаў прадукцыі на складах. Таксама за кошт аптымізацыі колькасці работнікаў пры забеспячэнні высокіх тэмпаў росту прадукцыйнасці працы», — лічыць першы намеснік прэм'ер-міністра.

Васіль Мацюшэўскі праінфармаваў, што ўжо цяпер ва ўрадзе працуюць над прагнозам сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2018 год і асноўных параметраў да 2020 года. «На пасяджэнні прэзідыума Савета Міністраў 13 чэрвеня быў разгледжаны праект канцэпцыі прагнозу, які прадугледжвае два сцэнарыі развіцця эканомікі. Першы — мэтавы для прагнозу. Другі — кансерватыўны для фарміравання бюджэту. Кансерватыўны сцэнарый мае асаблівасці — узяты больш стрыманыя ацэнкі развіцця як эканомікі, так і знешніх рынкаў. Ён мае на ўвазе ацэнку ВУП 2018 года ў 101,1%. Таксама па яго словах, пры наяўнасці дадатковых крыніц, яны будуць накіроўвацца на фінансаванне сацыяльных праграм, падтрымку рэальнага сектара эканомікі і рэалізацыю інфраструктурных праектаў. Што датычыцца мэтавага сцэнарыя, то ён прадугледжвае выхад на асноўныя паказчыкі праграмы пяцігодкі. Гэта ў сваю чаргу мае на ўвазе рэалізацыю запланаваных мер эканамічнай палітыкі, якія ствараюць стымул для паскарэння эканамічнага росту», — падкрэсліў Васіль Мацюшэўскі.

Ілья КРЫЖЭВІЧ

krуzhеvісh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».