Вы тут

Праходзіць сустрэча прэзідэнтаў Беларусі і В'етнама


Сустрэча прэзідэнтаў Беларусі і В'етнама Аляксандра Лукашэнкі і Чан Дай Куанга праходзіць у Палацы Незалежнасці ў Мінску.


export.by

Перамовам лідараў дзвюх краін папярэднічала цырымонія афіцыйнай сустрэчы з удзелам зводнай роты ганаровай варты і аркестру ганаровай варты. Былі выкананы дзяржаўныя гімны Беларусі і В'етнама. На цырымоніі таксама прысутнічалі члены афіцыйных дэлегацый.

Пасля цырымоніі сумеснага фатаграфавання прэзідэнты правядуць перамовы ў вузкім і пашыраным складах. Бакі абмяркуюць увесь комплекс пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва, а галоўнай тэмай перамоваў стане развіццё гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння.

Чакаецца, што па выніках сустрэчы будзе падпісаны пакет дакументаў аб пашырэнні супрацоўніцтва ў розных сферах. У іх ліку сумесная заява прэзідэнтаў дзвюх краін.

У другой палове дня Аляксандр Лукашэнка і Чан Дай Куанг прымуць удзел у адкрыцці беларуска-в'етнамскага бізнес-форуму.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.