Вы тут

28 чэрвеня - прэзентацыя кніг Евы НЭММ у Нацыянальнай бібліятэцы


28 чэрвеня ў 16.00 у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў галерэі "Лабірынт" у рамках рэспубліканскай акцыі "Лета з добрай кнігай" пройдзе прэзентацыя серыі кніг для дзяцей творчай групы Ева НЭММ.


Навізна праекту ў тым, што дзеці, якія ўдзельнічаюць у выданні кніг (серыя "Кніга Чараўніцтва", Выдавецкі дом Звязда" 2016, 2017 гг.), распавядаюць сваім аднагодкам пра важнасць чытання, на сваім прыкладзе паказваюць, як трэба любіць, берагчы кнігу, кажуць аб яе неперасягненай каштоўнасці.

Кнігі "У гасцях у Францыска Скарыны", "Вялікае прадстаўленне для Сонечкі" грунтуюцца на беларускай гісторыі, яе легендах, выбітных асобах. "Дзецям вельмі цікавая беларуская даўніна. Яны хочуць ведаць, як жылі продкі. А пісьменнік і ёсць той добры чараўнік, які можа прыдумаць вельмі праўдзівую і павучальную казку", - кажа Алена Стэльмах, галоўны арганізатар усіх тварэнняў Евы НЭММ.

Усё пачалося з таго, што яе цікаўныя дзяўчынкі, падрастаючы ў даволі вядомым Станькаве, спазнаючы свет, сталі задаваць шмат пытанняў. Гісторыя Станькаўскіх месцаў як нельга лепш дапамагла задаволіць цікавасць малых, якія і самі крыху пазней захапіліся складаннем казачных гісторый.

Важны той факт, што айчынную літаратуру папоўнілі менавіта беларускія героі - граф Эмерык, яго дачка Альжбета, яе сяброўка Яіцка, садоўнік Аловак, Гузік Юзік, кактус Пундзік, труска Розачка. Усе казачнае чараўніцтва ў кнігах адбываецца менавіта ў Стаханькаўскім маёнтку графа Эмерыка.

Шмат што з таго, што апісана ў кнігах Евы НЭММ, адправіўшыся за 40 кіламетраў ад Мінска ў Станькава, можна ўбачыць на ўласныя вочы: былы маёнтак графа Эмерыка фон Гутэн-Чапскага, старадаўні парк, альтанку на беразе возера. Магчыма, на старую ліпу прыляціць і варона Карыла, на прыкладзе якой, як зрэшты, і на вобразах іншых герояў, аўтары вучаць дабру, сумленнасці, справядлівасці. На старонках кніг, дзякуючы мастачцы Кацярыне Першынай, многае з рэальна існуючага - вядома. Пасля кожнага раздзела ў кнізе прадстаўлены віктарыны, гульні, практычныя заданні. У такой форме аўтары лёгка знаходзяць кантакт з дзецьмі.

Кніга «Вялікае прадстаўленне для Сонечкі» толькі з'явілася з друку. А вось дзякуючы першай кнізе, у "гасцях у Францыска Скарыны" ужо пабывалі шмат якія беларускія дзеці. Пасля чаго мяжы творчага праекта значна пашырыліся. Прэзентацыі кніг Евы НЭММ прайшлі ў нацыянальным універсітэце Калмыкіі і ў Рэспубліканскай дзіцячай бібліятэцы Дагестана, з ёй пазнаёміліся дашкаляты Кабардзіна-Балкарыі, яе чыталі малдаўскія дзеці.

Усе з цікавасцю даведваюцца пра Беларусь, пра 500-годдзе беларускага кнігавыдання, пра нашага першадрукара Францыска Скарыну.

Вершаванае слова пра кнігу Евы НЭММ перакладзена на 12 моў Паўночнага Каўказа. "З кнігай мы шукаем сяброў ва ўсім свеце», - кажуць аўтары серыі "Кніга Чараўніцтва". І з дзіцячай шчырасцю задаюцца пытаннем: хіба сябраваць, жыць у свеце - ці не ёсць самае лепшае чараўніцтва?!

Ева НЭММ - творчы псеўданім Алены, Вікторыі, Надзеі, Эміліі, Марыі, Маргарыты Стэльмах-Навумавай.

На прэзентацыі ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі яны распавядуць шмат цікавага. Бо той, хто сябруе з кнігай, ніколі не бывае сумным.

Cоюз писателей Беларуси

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.