Вы тут

Лукашэнка: адносіны Беларусі і В'етнама выходзяць на новы ўзровень


Сяброўскія адносіны Беларусі і В'етнама выходзяць на якасна новы ўзровень. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на перамовах у пашыраным складзе з Прэзідэнтам В'етнама Чан Дай Куангам.


"Сяброўскія адносіны беларускага і в'етнамскага народаў, якія зарадзіліся яшчэ ў часы Савецкага Саюза, ніколі не перарываліся і ў выніку ўсебаковага і паступальнага развіцця выходзяць на якасна новы ўзровень. Мы не забыліся крылаты выраз той эпохі аб адносінах з В'етнамам "вялікая адлегласць, але блізкія нашыя сэрцы ". Яно і сёння як нельга лепш характарызуе беларуска-в'етнамскае ўзаемадзеянне", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Паводле яго слоў, Беларусь з цікавасцю назірае за сацыяльна-эканамічнымі поспехамі В'етнама. "Мы рады вашым дасягненням, асабліва за апошнія дзесяцігоддзі", - сказаў Прэзідэнт.

"На фоне эканамічнага росту бачым далейшае павышэнне жыццёвага ўзроўню насельніцтва, удасканаленне інфраструктуры, умацаванне вытворчага і інвестыцыйнага патэнцыялу вашай дзяржавы. Усё гэта стварае перадумовы для рэалізацыі сумесных знешнепалітычных і знешнеэканамічных ініцыятыў", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».