Вы тут

Флэшмоб ад МТС ахапіў сёння ўсю краіну


У свой Дзень нараджэння кампанія МТС арганізавала незвычайную акцыю: побач з салонамі сувязі МТС удзельнікі промагрупы прапануюць наведвальнікам і проста прахожым абняцца. Навукоўцы сцвярджаюць, што для таго, каб быць шчаслівым, чалавек павінен абдымацца не менш як 10 разоў на дзень. А італьянскі прафесар Вінчэнца Марын’яна назваў абдымкі “эліксірам вечнага жыцця”…


Роўна 15 гадоў таму МТС падключыў свайго першага кліента. Падчас запуску сетка МТС налічвала 20 базавых станцый, размешчаных у сталіцы і ў Нацыянальным аэрапорце “Мінск”. А сёння сувязь мабільнага аператара забяспечваюць больш як 11 тысяч станцый. Сетка МТС ахоплівае 98,2% тэрыторыі Беларусі, а паслугамі кампаніі карыстаюцца больш як 5,2 мільёна чалавек.

15 гадоў таму ў кампаніі працавалі 202 чалавека, а сёння — больш як 1,5 тысячы. Каля 500 работнікаў з’яўляюцца супрацоўнікамі ўласных салонаў сувязі і больш як 200 кансультуюць абанентаў у кантактным цэнтры. Штогод салоны МТС наведваюць больш як 4 мільёна кліентаў. МТС уваходзіць у ТОП-10 налогаплацельшчыкаў Беларусі.

Абаненты МТС — самыя гаваркія: так, толькі за апошні год імі было зроблена 31 440 902 званка і адпраўлена 488 637 479 SMS-паведамленняў.

Да свайго 15- годддзя кампанія поўнасцю мадэрнізавала 3G-сетку па ўсёй краіне. Асаблівую ўвагу мабільны аператара ўдзяліў паляпшэнню сувязі у рэгіёнах: у аддаленых пасёлках, вёсках, ўздоўж трас, на папулярных турыстычных маршрутах.  Ва ўсіх абласцях  інжынеры МТС абнавілі  абсталяванне і ўстанавілі больш як 3 тысячы новых базавых станцый. У выніку тэрыторыя пакрыцця 3G-сеткай павялічылася з 40,6% да 96%.

МТС — першы мабільны аператар у Беларусі, які пачаў прадастаўляць сваім абанентам сувязь 4G. Сёння карыстацца LTE-тэхналогіяй могуць абаненты МТС ва ўсіх абласных гарадах Беларуси. Сетка ахоплівае больш як 50 населеных пунктаў краіны, а гэта 75% гарадскіх жыхароў. Акрамя таго пастаянна павялічваецца колькасць абанентаў, якія выбіраюць інтэнэт новага пакалення. Калі яшчэ ў студзені бягучага года колькасць 4G-абанентаў складала больш як 500 тысяч чалавек, то на дадзены момант гэта ўжо больш за 1 мільён абанентаў.

Між іншым. 27 чэрвеня, у свой Дзень нараджэння, кампанія МТС зрабіла званкі ўнутры сеткі бясплатнымі, незалежна ад тарыфнага плана  — каб усе змаглі патэлефанаваць і сказаць адзін аднаму цёплыя словы. 

Надзея НІКАЛАЕВА 

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».