Вы тут

Сакрэты стабільнага шлюбу


Чым большы шлюбны стаж, тым вышэй незадаволенасць адно адным, кожны пачынае бачыць у партнёру непрыемныя рысы. Яны былі, безумоўна, і да шлюбу, але ў «мядовыя» гады проста ігнараваліся. Акрамя таго, непрыемныя асабістыя якасці могуць развіцца ў мужа або жонкі з цягам часу. Узнікаюць незадаволенасць, узаемнае раздражненне, варожасць і нават нянавісць.


— Многія пары перажываюць нейкія канфлікты і становяцца менш патрабавальнымі, не зацыкліваюцца на дробязях, — расказвае намеснік галоўнага ўрача па памежнай псіхіятрыі Мінскага гарадскога клінічнага псіхіятрычнага дыспансера Наталля БЕРАЗОЎСКАЯ. — Мяркую, што мастацтва шлюбнага жыцця заключаецца не ў тым, каб пазбягаць нейкіх праблем, а цярпліва вырашаць адну жыццёвую задачу за другой.

Як жа бачаць сітуацыю людзі, якія жывуць у стабільным шлюбе?

Яны лічаць, што сям'я — сама па сабе каштоўнасць, і імкнуцца да сямейнага жыцця. Іх бацькі былі сямейнымі людзьмі. Сямейным жыццём жылі і іх бабулі/дзядулі. Яны мала разважаюць на тэму ўдаласці іх шлюбу. З самага пачатку адмаўляюцца ад патэнцыяльнай магчымасці разводу і настроены вырашаць любыя праблемы свайго шлюбу ў бок яго захавання.

Сямейная азбука такіх пар пачынаецца з «мы». Кожны імкнецца прыглушыць сваё «я».

У працяглых і шматгадовых шлюбах жывуць людзі, якія імкнуцца быць разам, для якіх мае значэнне сама магчымасць клапаціцца пра некага. Той, хто пражыў у шлюбе шмат гадоў, лічыць, што ні ў адным шлюбе немагчыма задаволіць усе свае жаданні і патрэбы. Любы шлюб звязаны з абмежаваннямі: свабода аднаго чалавека абмежавана свабодай другога.

У шлюбе яны сутыкаюцца з пэўнымі праблемамі і пры гэтым кажуць, што без праблем немагчыма. З іншым партнёрам — іншыя праблемы.

У любым канфлікце яны не вінавацяць партнёра, а шукаюць прычыну ў сабе. У нацягнутасці ў стасунках амаль заўсёды вінаватыя абодва, і калі нехта «праштрафіўся», то цалкам магчыма, што глеба для гэтага была падрыхтавана другім.

У працяглых шлюбах людзі ўмеюць не толькі стаць на месца іншага, але і з годнасцю быць на сваім у канкрэтнай сітуацыі. Адказнасць за свае ўчынкі, прыняцце свайго пройгрышу, памылковасці — гэта ўменне, якое само не прыходзіць, яго неабходна цярпліва і настойліва выхоўваць. Яны давяраюць адно аднаму. Неабходна выхоўваць у сабе імкненне захаваць давер, апраўдаць яго. Становяцца сябрамі яго (яе) сяброў

Святлана БАРЫСЕНКА

protas@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.