Вы тут

Штармавое папярэджанне ў сувязі з моцнай спякотай 29 чэрвеня


Па прагнозах Гідрамета днём 29 чэрвеня на большай частцы Беларусі чакаецца павышэнне тэмпературы паветра да +30 +34, па поўдні месцамі да +36. Акрамя таго, магчымы моцны шквалісты вецер, у многіх раёнах — да 15-20 м/с. Абвешчана штармавое папярэджанне.


Спякота небяспечная для чалавека ў першую чаргу з-за магчымага сонечнага ўдара і абязводжвання. У зоне асаблівай рызыкі — людзі з сардэчна-сасудзістымі захворваннямі.

У сувязі з гэтым ратавальнікі рэкамендуюць:

• як мага менш знаходзіцеся пад прамымі сонечнымі прамянямі, у выпадку неабходнасці не забудзьцеся ўзяць капялюш або парасон;

• памятайце, што з 12.00 да 16.00 сонца найбольш актыўна, лепш у гэты час пабыць дома;

• ужывайце як мага больш вадкасці;

• не займайцеся актыўным спортам, для гэтага больш падыходзіць менш спякотнае надвор'е;

• памятайце, што асаблівай рызыцы ў гарачае надвор'е падвяргаюцца дзеце і пажылыя людзі;

• не купляйце прадукты з рук — пры высокай тэмпературы бактэрыі размнажаюцца вельмі хутка, што пагражае вам харчовым атручваннем;

• не выкарыстоўвайце дэкаратыўную касметыку, яна закаркоўвае поры, не даючы арганізму астуджацца;

• абмяжуйце працяглыя паездкі на аўтамабілі, калі такой магчымасці няма, будзьце максімальна ўважлівымі на дарозе, бо падчас спякоты можа пагоршыцца самаадчуванне, адбыцца рассейванне ўвагі і зніжэнне рэакцыі;

• не нервуйцеся, любое пераўзбуджэнне можа справакаваць цеплавы або сонечны ўдар.

• у выпадку няштатных сітуацый паведамляйце пра іх па тэлефоне МЧ 101 ці 112.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.