Вы тут

​У Брэсце ўшанавалі лепшых старастаў і старшынь дамавых камітэтаў


У Брэсце прайшоў семінар-вучоба для старшынь сельскіх і раённых Саветаў. Мерапрыемства праводзілася ў рэжыме відэаканферэнцыі. Але да яго прымеркавалі падвядзенне вынікаў абласнога спаборніцтва за мінулы год і пераможцаў запрасілі на семінар, каб адзначыць іх заслужанымі ўзнагародамі ва ўрачыстай абстаноўцы.


Граматы і грашовыя прэміі старшыня абласнога Савета Сяргей АШМЯНЦАЎ уручыў старастам: Таісе Чапайла з вёскі Падкраічы Бярозаўскага раёна — за першае месца (пра работу Таісы Васілеўны расказвалася ў нумары «МС» за 24 мая гэтага года), Аляксандру Журбілу з Пінкавічаў Пінскага раёна і Мікалаю Акаронку з Хомска Драгічынскага раёна, якія раздзялілі другое месца, а таксама Васілю Масляку з вёскі Махро Іванаўскага раёна і Надзеі Чарнак з Альхоўкі Кобрынскага раёна — за трэцяе.

Самымі ініцыятыўнымі старшынямі дамавых камітэтаў па выніках мінулага года прызнаныя: пінчанка Наталля Качаноўская, Сяргей Барушка з Кобрына і Валянціна Серада з аграгарадка Белавежскі Камянецкага раёна.

Падведзены вынікі спаборніцтва сельскіх Саветаў у справе вырашэння пытанняў жыццезабеспячэння насельніцтва. Першае месца прысуджана Целяханскаму Савету Івацэвіцкага раёна, другое раздзялілі Белавушскі Столінскага і Пескаўскі Бярозаўскага раёнаў, трэцімі сталі Дварэцкі на Лунінеччыне і Раснянскі Камянецкага раёна.

Святлана ЯСКЕВІЧ

уасkеvісh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Ушанавалі лепшых старастаў і старшынь дамавых камітэтаў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».