Вы тут

Шчаслівыя разам


У невялікай вёсцы Убель, што на Чэрвеньшчыне, пад вечар, пасля клопатнага летняга дзянька, можна сустрэць гэтых жанчын. Яны часта сядзяць на лаўцы пад маладой слівай, туляцца адна да адной, вядуць нетаропкія размовы. Усміхаюцца, а часам і сумуюць — у жыцці не без гэтага.


Галіна Уладзіміраўна Корзун, Мая Уладзіміраўна Таболіна, Ніна Уладзіміраўна Простак і Тамара Уладзіміраўна Клімовіч — родныя сёстры. Жыхаркі сталіцы, пенсіянеркі, з вясны да восені становяцца заўзятымі вяскоўкамі: сеюць і полюць грады, збіраюць ураджай садавіны і агародніны, ходзяць у лес па грыбы і ягады. Галіна і Мая — старэйшыя (на фота сёстры сядзяць у цэнтры), нарадзіліся незадоўга да вайны. А Ніна і Тамара з'явіліся адразу пасля ваеннага ліхалецця. Але ўзроставая розніца жанчынам не замінае — яны яе не адчуваюць. Вядома, у кожнай — свой, непаўторны лёс, свая сям'я, дзеці, унукі. А яны па-ранейшаму цягнуцца адна да адной, клапоцяцца адна пра адну, выручаюць у розных абставінах. Сёстры наўмысна пабудавалі свае лецішчы недалёка ад бацькоўскай хаты, каб быць побач. І ніколі пра гэта не пашкадавалі.

— Нас грэе наша малая радзіма, а тое, што мы заўсёды разам, робіць нас шчаслівейшымі, — кажуць сёстры.

Анатоль КЛЯШЧУК, фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.