Вы тут

В'етнамская дэлегацыя наведала Беларускі музей гісторыі ВАВ


Дэлегацыя В'етнама, якая суправаджае ў Беларусі Прэзідэнта гэтай краіны Чан Дай Куанга падчас яго афіцыйнага візіту, наведала сёння Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.


Фота: tio.by

Для гасцей адбылася экскурсія па асноўных экспазіцыйных залах музея, ім было расказана аб подзвігу беларускага народа ў ваенныя гады.

Прэзідэнт Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам Чан Дай Куанг прыбыў у Мінск 26 чэрвеня. З ім сустрэўся Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, кіраўнікі дзвюх дзяржаў узялі ўдзел у адкрыцці Беларуска-в'етнамскага бізнес-форуму. Адбыліся перамовы з прэм'ер-міністрам Андрэем Кабяковым і старшынёй Палаты прадстаўнікоў Уладзімірам Андрэйчанкам.

Дыпламатычныя адносіны паміж дзвюма краінамі ўстаноўлены 24 студзеня 1992 года. У цяперашні час дагаворна-прававая база складае больш за 60 пагадненняў, у тым ліку міждзяржаўных, міжурадавых, міжведамасных.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?