Вы тут

Эксперты СНД узгаднілі праект нарматываў якасці жыцця


Эксперты СНД на пасяджэнні ў Мінску ўзгаднілі праект нарматываў якасці жыцця, паведамілі ў прэс-службе Выканкама СНД.


Спецыялісты дапрацавалі і ўзгаднілі дакумент з улікам прапаноў і заўваг, якія паступілі ад дзяржаў. Акрамя таго, у сувязі з рашэннем Савета кіраўнікоў дзяржаў аб адаптацыі Садружнасці да сучасных рэалій ўдзельнікі пасяджэння палічылі мэтазгодным ўхваліць нарматывы якасці жыцця рашэннем Эканамічнага савета СНД.

Падрыхтоўка дакумента прадугледжана планам па рэалізацыі першага этапу стратэгіі эканамічнага развіцця СНД на перыяд да 2020 года.

Як растлумачылі ў прэс-службе, пад нарматывам якасці жыцця разумеецца падтрымліваемы дзяржавамі СНД на дастаткова высокім узроўні стандарт, які забяспечвае задавальненне патрэб насельніцтва. Нарматывы прапануецца распрацаваць па наступных напрамках: дабрабыт; сацыяльная абарона насельніцтва; насельніцтва і здароўе; адукацыя; жыллёвыя ўмовы; якасць прадукцыі і паслуг; экалагічная сітуацыя; прававая абароненасць; культура; фізічная культура і спорт; турызм.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.