Вы тут

Шэраг рэкордаў устанавіў МТС падчас святкавання свайго 15-годдзя


У  Дзень нараджэння кампанія МТС устанавіла абсалютны рэкорд: больш за 1 500 000 абанентаў звярнуліся да мабільнага аператара па падарункі, іншымі словамі, толькі за адзін дзень бонус атрымалі больш за 15% жыхароў Беларусі. Яшчэ адна рэкордная лічба, з якой аператар падышоў да юбілею, -- 1 мільён 4G-абанентаў, якія карыстаюцца сувяззю чацвёртага пакалення ў самай вялікай 4G-сетцы ў краіне.


Усяго за 27 ліпеня абаненты МТС замовілі 178 132 180 бясплатных хвілінаў і 1 158 995 ГБ бясплатнага мабільнага трафіку, які можна выкарыстоўваць у 3G і 4G сетках, -- гэта самы вялікі памер бонуса за гісторыю аператара. Акцыя працягваецца па 29 чэрвеня ўключна, таму гэты рэкорд будзе пабіты.

Атрымаць бонусы можна двума спосабамі -- увесці свой нумар на сайце 15let.mts.by або адправіць SМS на кароткі нумар 1515. Кліенты аператара даведваюцца дату свайго з'яўлення ў сетцы і адпаведна колькасці гадоў сяброўства з МТС, атрымліваюць бонусы.  Акцыя паказала, што ў аператара -- сотні тысяч кліентаў, якія карыстаюцца яго паслугамі больш за дзесяць гадоў.

Таксама ў дзень свайго нараджэння мабільны аператар імкнуўся стварыць як мага больш падстаў стаць бліжэй  -- незвычайны флэш-моб, які разгарнуўся побач з салонамі сувязі,  “заключыў у абдымкі” ўсіх ахвотных. Удзельнікі промагруп зафіксавалі рэкорд: больш за 10 000 абдымкаў па ўсёй Беларусі!

Надзея НІКАЛАЕВА 

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.