Вы тут

У Кобрыне выпусцілі марозіва «Цёплае» ў вафельным кубачку


Брэсцкія вытворцы працягваюць здзіўляць. То вам, калі ласка, да свят — шкарпэткі ў бляшанках, а цяпер вось прапануюць незвычайны прадукт харчавання. Тое, што паводле азначэння было халодным і назву атрымала ад слова «мароз», цяпер можа быць цёплым. Кобрынскі масларобна-сыраробны завод выпусціў марозіва «Цёплае» ў вафельным кубачку.


Упакоўка з новай смакатой упрыгожаная мульцяшнымі шарыкамі марозіва з надпісам «Мамы, не хвалюйцеся!» Гэта азначае, што прысмакамі можна частавацца нават тым дзецям, у якіх часта баліць горла. Марозіва доўга не растае пры пакаёвай тэмпературы, а па кансістэнцыі нагадвае зефір.

Святлана ЯСКЕВІЧ

yackevіch@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Цёплае... марозіва

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?