Вы тут

Гуляем з бонстыкамi


Зусiм не абавязкова набываць розныя дапаможнiкi цi спецыяльныя матэматычныя наборы для заняткаў з дзеткамi. Для пазнавальнай гульнi можна выкарыстаць усё, што трапляе пад рукi. Нават рэчы, якiя збiрае дзiця! Пачалi малыя «залiпаць» на бонстыкаў? Што ж, паспрабуем задзейнiчаць i iх. Дарэчы, вы не заўважылi, што гэтая драбяза выдатна трэнiруе памяць — як хутка дзецi запамiнаюць смешныя iмёны розных лiпучых пачварак?


Самае простае, што можна рабiць з бонстыкамi, — лiчыць, вывучаць колеры, выкарыстоўваць у якасцi настаўнiкаў, калi дзiця вучыцца чытаць. А мы iх выправiлi ў космас. Малое атрымала заданне рассялiць бонстыкаў па розных планетах. Пакуль яно вырашае, куды пасялiць чарговую цацку, вы можаце падкiдаць карысную iнфармацыю, i гэта не толькi назвы планет, але i iх «характарыстыкi». Спытайцеся, каго ваш сын (дачушка) паселiць на самую малую (вялiкую, халодную, гарачую планету). А ў дадатак развiвайце фантазiю дзiцяцi. Няхай прыдумляе, якiмi здольнасцямi павiнны валодаць бонстыкi, каб выжываць у пэўных умовах.

А яшчэ мы заўважылi, што бонстыкi добра лiпнуць на карту, i выправiлi iх у падарожжы па розных кантынентах i краiнах, дзе яны шукалi чароўныя раслiны, знаёмiлiся з разнастайнымi жывёламi.

Для вывучэння замежных слоў лепшага матэрыялу, чым бонстыкi, i не прыдумаеш. Пры дапамозе iх можна вучыць, напрыклад, назвы жывёл i iх здольнасцi. Можна загадаць нейкую цацку i паступова выдаваць дзiцяцi падказкi, накшталт «he can run, fly, swim...» («ён можа бегаць, лётаць, плаваць...»), цi апiсваць лiпучых пачвар: «hе has two mouth...» («ён мае два раты»). Паступова дзiця здагадаецца, якую бонстыка-iстоту вы маеце на ўвазе. Iншым разам малому трэба было расставiць бонстыкаў па картках з малюнкамi — часткамi цела, якiя мае пэўны герой. Глядзiце самi, якiя словы i канструкцыi замежнай мовы вы хочаце прапрацаваць з дзецьмi, — i наперад, па новыя веды.

Алена ДЗЯДЗЮЛЯ

dziadziula@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».