Вы тут

Новы перакладчык, старая гісторыя...


У № 18 «ЛіМа» за 5 мая 2017 года мы знаёмілі чытачоў з няпростай гісторыяй выдання рамана-эпапеі М. Лынькова «Векапомныя дні» на рускай мове ў перакладзе В. Тарсіса. Сёння прапаноўваем працяг тэмы: як рыхтавалася поўнае выданне твора і чаму зноў не атрымалася ўкласціся ў запланаваныя тэрміны.


Яўген Мазалькоў.

24 лютага 1962 г. Міхась Лынькоў напісаў перакладчыку Яўгену Мазалькову наступны ліст:

«На днях прислал мне письмо Горбачёв (Міхаіл Васільевіч — рускі перакладчык. — Р. Д.). Он пишет о Тарсисе, о его, мягко говоря, неблаговидных поступках и в связи с ними — исключении его из партии…

Горбачёв пишет о жалобе Тарсиса в ЦК, в Союз писателей, в Гослитиздат, жалобе на то, что Гослитиздат не издаёт «Векапомныя дні». Горбачёв пишет, что в Гослитиздате не против переиздания, но не в этом году и не в переводе Тарсиса. ЦК также против этого переводчика — причины уже известны.

Где же искать других переводчиков? “Думается, — пишет Горбачёв, — лучшей кандидатурой был бы Е. С. Мозольков”. Я солидарен с такой мыслью, тем более, что и в своё время предлагал небезызвестному Е. С. перевести книгу романа. Но солидарен я или не солидарен с Горбачёвым, а дело упирается в Мозолькова.

Так вот, достопочтенный Евгений Семёнович, если ты не против этого дела, тогда тебе и перо в руки — берись сам или с кем-нибудь в соавторстве за дальнейшие судьбы «Векапомных»…» (ф. 191, воп. 1, адз. зах. 262, л. 6 — 7).

Я. Мазалькоў пагадзіўся: «Я согласен перевести роман и постараюсь вложить в это дело весь свой опыт, старание и способности, но поскольку есть уже один перевод, проявлять инициативу мне не хочется. Правда, раз Тарсис обидел всех нас, советских людей, нечего бояться его “обидеть”, тем более, что перевод с моей точки зрения неважный. Горбачёв предлагает, чтобы ты написал в изд-во заявку с предложением издать роман в новой редакции, с некоторыми сокращениями и в новом переводе. Не знаю, как лучше сделать. Во всяком случае, если изд-во предложит мне перевести, я возьмусь» (ф. 191, воп. 1, адз. зах. 388, л. 4 — 4 адв.).

 

Міхась Ціханавіч звярнуўся да дырэктара выдавецтва «Гослитиздат» Рыгора Владыкіна з просьбай уключыць кнігу ў план. Прайшоў год, а ніякіх зрухаў у выданні рамана не было. 12 чэрвеня 1963 г. М. Лынькоў атрымаў ад Я. Мазалькова такі ліст: «На досуге перелистал снова “Векапомныя”. После потока военной литературы последних лет, созданной под знаком “дегероизации”, принижения великого исторического подвига белорусского народа, твой роман дохнул на меня новой свежестью, глубиной, правдивостью. Все же нужно, необходимо издать его по-русски. Может, ты пришлешь мне исправленный экземпляр и я подам заявку в “Сов. Писатель”?» (ф. 191, воп. 1, адз. зах. 388, л. 5).

Я. Мазалькоў падаў заяўку ў выдавецтва «Советский писатель», нічога іншага не заставалася, а М. Лынькоў пачаў працу па скарачэнні рамана, рабіў стылістычныя праўкі, уносіў свае прапановы і перакладчык. 9 жніўня 1963 г. ён даслаў Міхасю Ціханавічу вялікі ліст, у якім выклаў магчымыя варыянты выдання эпапеі. Стаўка была на тое, што раман выйдзе ў «Советском писателе» ў 1965 г., а ў 1966 — у выдавецтве «Беларусь». На справе ж паўтарылася гісторыя з «Воениздатом». Выхад кнігі затрымліваўся, загадчык рэдакцыі аддзела прозы Cяргей Кір’янаў нічога канкрэтнага пра тэрміны выдання не казаў, не быў заключаны і дагавор. Я. Мазалькоў спадзяваўся на 1966 г., але і ў гэтым годзе яго пераклад не ўбачыў свет. Галоўны рэдактар выдавецтва «Беларусь» Янка Казека, калі быў у Маскве, паведаміў М. Лынькову, што ў заключэнні Камітэта па друку было напісана: «Двухтомник М. Лынькова “Незабываемые дни” готовится к выпуску в издательстве “Советский писатель” № в 1967 году, к 50-летию Советской власти» (ф. 191, воп. 1, адз. зах. 262, л. 23).

Заканчваўся ўжо і 1966 год, а «Советский писатель» па незразумелых прычынах усё цягнуў з заключэннем дагавора. Стала зразумела, што ў 1967 г. раман выдадзены не будзе. Нервы ў Я. Мазалькова не вытрымалі. Цяпер ужо ён, як некалі В. Тарсіс, выказваў М. Лынькову сваё абурэнне падобнай сітуацыяй: «Иногда у меня порывы написать т. Машерову. Я искренне считаю, что это безобразие — такое отношение к изданию романа. Может быть, новое руководство Союза писателей БССР обратится в изд-во “Сов. пис.” или непосредственно в ЦК КПБ. В 1968 году (к твоему 70-летию и к 50-летию БССР) роман нужно издать в Москве, а ведь в январе — марте 1967 года будет уже составляться план выпуска 1968 года. За этот период вопрос должен быть решён окончательно… Какие-то людишки упорно мешают изданию книги» (ф. 191, воп. 1, адз. зах. 388, л. 22).

Пераклад рамана (пасля ўсіх дапрацовак і скарачэнняў) Я. Мазалькоў завяршыў у верасні 1967 г. У адным з лістоў да М. Лынькова ён прызнаўся: «Рад, что “вытянул” работу до конца. Ещё в 1951 году, будучи на 16 лет моложе, я боялся, что не “вытяну” даже один первый том. Правда, это стоило мне немалых усилий» (ф. 191, воп. 1, адз. зах. 388, л. 24 адв.).

Каля трох гадоў «Советский писатель» выдаваў «Незабываемые дни». Раман у перакладзе Я. Мазалькова ўбачыў свет у кастрычніку 1968 г. Тры гады — роўна столькі часу цягнуў з выданнем перакладу В. Тарсіса «Воениздат». А кажуць, што двойчы снарад у адну і тую ж варонку не трапляе.

Раман ДУБАШЫНСКІ, кандыдат філалагічных навук, вядучы навуковы супрацоўнік Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва.

Цытаты прыведзены на мове арыгінала

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.