Вы тут

Карлюкевіч: Рэгіянальныя СМІ павінны шукаць новыя формы работы


У пошуках камунікацыі з кожным чытачом рэгіянальныя СМІ павінны ўвесь час шукаць новыя формы работы. Такое меркаванне выказаў намеснік міністра інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч сёння на рэгіянальным семінары "Аб інфармацыйным забеспячэнні сацыяльна-эканамічнага развіцця Гродзенскай вобласці і задачах сродкаў масавай інфармацыі".


"Сённяшнія тэхналогіі не толькі накладваюць дадатковую адказнасць, але і патрабуюць ад нас зрабіць пэўную рэвізію, знайсці новыя спосабы і формы працы, зваротнай сувязі, грамадскіх адносін. Новых ініцыятыў патрабуе само жыццё", - сказаў Аляксандр Карлюкевіч.

На думку намесніка міністра, творчы патэнцыял у рэгіянальных СМІ Гродзенскай вобласці высокі. У рэгіёне дастаткова прыкладаў таго, што журналісты імкнуцца наладзіць камунікацыю з кожным чытачом ці гледачом. "Рэгіянальныя СМІ сёння павінны даходзіць да кожнага. На прыкладзе некаторых з іх на семінары мы ўбачылі, як менавіта з падачы журналістаў вырашаюцца праблемы людзей. Гэта цудоўныя прыклады. І важна, што ўвага аказваецца не толькі на ўзроўні газетных матэрыялаў, а праз канкрэтныя справы і рашэння. У гэтым праяўляецца арганізацыйная функцыя СМІ ", - падкрэсліў Аляксандр Карлюкевіч.

Намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Віктар Лісковіч адзначыў, што для больш аператыўнага рашэння задач, якія стаяць перад рэгіянальнымі СМІ, павышэння прафесійнага майстэрства журналістаў, паляпшэння якасці мясцовых газет, радыёстанцый і тэлеканалаў у Гродзенскай вобласці створаны і паспяхова функцыянуе рэгіянальны медыйны кластар. Ён аб'ядноўвае раённыя СМІ, рэдакцыю абласной газеты "Гродзенская праўда", аблвыканкам і Гродзенскі дзяржуніверсітэт імя Янкі Купалы.

Гродзенская вобласць ўслед за Віцебскай стала другім рэгіёнам краіны, дзе праводзіцца семінар, нацэлены на павышэнне эфектыўнасці ўдзелу СМІ ў сацыяльна-эканамічным развіцці. Абмеркаванні пройдуць ва ўсіх абласцях, а завершыцца ўсё выніковым мерапрыемствам у Мінску гэтай восенню. Па выніках семінараў будзе выдадзены зборнік, які стане своеасаблівым кіраўніцтвам для працы ў будучыні.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.