Вы тут

Што цікавага паглядзець па тэлебачанні на наступным тыдні


Што: «Дзяўчынка шукае бацьку»

Калі і дзе: «Беларусь 3», 3 ліпеня ў 8.55 і 14.00

Кінастужка, знятая ў 1959 годзе рэжысёрам Львом Голубам на кінастудыі «Беларусьфільм», распавядае пра маленькую Аленку — дачку партызанскага камандзіра «бацькі Панаса», якая падчас Вялікай Айчыннай вайны засталася на акупаванай гітлераўцамі тэрыторыі зусім адна. 4-гадовую дзяўчынку выпадкова знайшоў стары ляснік і прынёс у свой схаваны ў лясным гушчары домік, дзе жыў толькі ён ды ўнук-падлетак.

Але наіўны стары, не падазраючы пра сваякоў Лены, выпадкова раскрывае месца знаходжання дзяўчынкі гестапаўцам, — і тыя пачынаюць паляванне на малую, каб выкарыстаць яе ў якасці заложніцы...

Дарэчы, у 1960-я гады гэты дзіцячы фільм сабраў некалькі прэстыжных міжнародных кінаўзнагарод, у тым ліку будучай вядомай актрысе Ганне Камянковай — за лепшую дзіцячую ролю.


Што: «Блакада»

Калі і дзе: 8 канал, 3 ліпеня ў 11.00

Савецкая мастацкая кінаэпапея пра подзвіг ленінградцаў у страшныя блакадныя часы, якую рэжысёр Міхаіл Яршоў здымаў на працягу 1973—1977 гадоў, складалася з чатырох асобных фільмаў: «Лужскі рубеж», «Пулкаўскі мерыдыян», «Ленінградскі метраном» і «Аперацыя «Іскра». Цікавы факт: ленінградцы палічылі сваім святым абавязкам удзельнічаць у масоўцы ў сцэнах умацавання на подступах да горада летам 1941 года — і амаль усё дарослае насельніцтва Ленінграда выйшла капаць акопы.

Сюжэт эпапеі паслядоўна паказвае, якія пралікі ў першыя месяцы вайны дапусціў тэрмінова створаны Надзвычайны штаб абароны горада, і асобна Клімент Варашылаў, як простыя гараджане, праяўляючы бяспрыкладную мужнасць і стойкасць, перажылі 900-дзённую блакаду, і, нарэшце, як у студзені 1943 года блакаду ўдалося прарваць, і паміж Ладажскім возерам і лініяй фронту быў утвораны вузкі сухапутны калідор, дзе прайшла чыгуначная «дарога Перамогі»...


Што: «Дняпроўскі рубеж»

Калі і дзе: АНТ, 9 ліпеня ў 10.55

Гэта карціна, знятая рэжысёрам Дзянісам Скварцовым у 2009 годзе, — адна з многіх спроб сучаснікаў асэнсаваць нанова падзеі Вялікай Айчыннай вайны. Асновай фільма сталі рэальныя падзеі гераічнай абароны Магілёва, так званы Дняпроўскі рубеж, на якім наступленне фашысцкай арміі ўдалося стрымаць ажно на тры тыдні.

Камандзір дывізіі Аляксей Зубаў, закаханая ў яго медсястра Зоя Сінцова, «правяраючыя» з НКУС і генерал, які ў апошні момант выратоўвае салдата-беларуса ад расстрэлу, кадравыя афіцэры і юныя знішчальнікі танкаў, якія выходзілі супраць машын з бутэлькамі з гаручай сумессю, — на Дняпроўскім рубяжы перамяшалася мноства падзей і лёсаў...

Загаловак у газеце: ...Яшчэ раз пра вайну

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».