Вы тут

Фанфарон плюе ў столь


Штотыдзень у эфiры тэлеканала «Беларусь 3» гульня «Размаўляем па-беларуску». Для таго каб стаць яе ўдзельнiкамi, неабходна зайсцi на сайт tvrgоmеl.bу або 3bеlаrus.bу  i праз банер «Размаўляем па-беларуску» запоўнiць заяўку на каманду з трох чалавек. Ну, а праверыць сваё веданне роднай мовы пасля таго, як праграма выйшла ў эфiр, можна з дапамогай «Звязды».


Ці ведалі вы, што:

рато́нда — круглая пабудова, акружаная калонамі, упрыгожаная купалам.

парка́ль — баваўняная тканіна з набіўным малюнкам. Слова мае французскія карані.

фанфаро́н (разм.) — самахвал. На такога чалавека можна яшчэ сказаць выхваляка або хвалько.

балаго́л (устарэлае) — чалавек, які перавозіць грузы, людзей на фурма́нцы.

ры́нка — чыгунная пасудзіна на ножках з доўгай ручкай.

сіне́ль — шнурок з ворсам для вышывання. Паходзіць слова з французскай мовы.

пляваць у столь — нічога не рабіць, гультайнічаць. Беларусы яшчэ скажуць: адлежваць бакі, валяць дурня, вераб'ям дулі паказваць, біць лынды, бібікі, байды, тылылы... Рускія: считать ворон, сачка давить.

пець дыфірамбы — празмерна ўсхваляць, вельмі высока ўзносіць каго-небудзь. Беларускія адпаведнікі: узносіць да нябёс, курыць фіміям. Рускія: поднимать на щит, петь осанну, расточать похвалы.

Чарговыя выпускі тэлевіктарыны глядзіце ў эфіры «Беларусь 3» раніцай кожную суботу.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

іost@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.