Вы тут

Днямі тэлеканал АНТ прэзентуе праект «Глабальны рэпартаж»


Днямі тэлеканал АНТ прэзентуе свой новы праект «Глабальны рэпартаж». Яго аўтары раскажуць пра найсучаснейшыя тэхналогіі, узнаўляльную энергетыку, новыя лагістычныя шляхі і іншыя працэсы глабалізацыі, у кантэксце якой апынулася і Беларусь.


Увечары 2 ліпеня першы рэпартаж «Арнамент на шоўку» пазнаёміць гледачоў з глабальнай ініцыятывай Кітая «Адзін пояс, адзін шлях», што аб'ядноўвае 100 краін і міжнародных арганізацый. Здымачная група АНТ два тыдні падарожнічала па Кітаі, каб убачыць, дзе пачынаецца «Новы Шаўковы шлях», і пераканацца, ці ведаюць звычайныя жыхары Паднябеснай пра Кітайска-Беларускі індустрыяльны парк «Вялікі камень», што ўзводзіцца пад Мінскам, а таксама пацікавіцца ў экспертаў найбуйнейшай эканомікі свету, якія перспектывы адкрывае для абодвух бакоў гэты маштабны праект.

«Самае яркае ўражанне ў нас засталося ад Шэньчжэня — горада ў правінцыі Гуандун, якая па ВУП ужо абагнала Расію, — гаворыць аўтар фільма, палітычны аглядальнік АНТ Ганна Пыж. — Яшчэ 40 гадоў таму Шэньчжэня наўпрост не існавала — гэту першую ў Кітаі свабодную эканамічную зону збудавалі на месцы невялікага рыбацкага пасёлка, і менавіта адсюль бярэ пачатак кітайская палітыка рэформаў і адкрытасці... Словам, у фільме — Кітай, якім вы яго не ведалі!»

Вікторыя ЗАХАРАВА

Загаловак у газеце: Пра будучыню — глабальна

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.