Вы тут

Тэхналогіі Старажытнага Егіпта выкарыстаюць у сучаснай крыміналістыцы


Тэхналогіі, вынайдзеныя некалькі тысяч гадоў таму ў Старажытным Егіпце, плануецца выкарыстоўваць у сучаснай крыміналістыцы. Гаворка ідзе пра інтэнсіўную сінюю фарбу «сіняя фрыта», або проста «егіпецкая сіняя».


Егіпецкую сінюю, як пісаў яшчэ ў І стагоддзі да нашай эры рымскі архітэктар і механік Вітрувій, атрымлівалі, калі награвалі сумесь медзі, кварцавага пяску, вапны і прыроднай крышталічнай соды.

Як паказалі нядаўнія даследаванні, гэтая фарба, створаная са сплаву пяску з мелам, прыроднай крышталічнай содай і вокісам медзі, можа замяніць парашок для зняцця адбіткаў пальцаў, паколькі яна паказвае выдатныя вынікі там, дзе традыцыйныя сродкі не працуюць. Спачатку вучоныя зацікавіліся стойкасцю створанай 5250 гадоў таму егіпецкай сіняй, якая да сёння пакрывае старажытныя саркафагі і сцены магільняў. У працэсе даследаванняў высветлілася, што сіні пігмент пры пэўным асвятленні пускае інфрачырвонае выпраменьванне блізкага спектра.

Гэта ўласцівасць фарбы можа быць карыснай для правядзення судовай экспертызы. Звычайна крыміналісты на месцы злачынства наносяць на прадметы спецыяльным пэндзлікам кантрасны парашок, які прыліпае да пакінутых адбіткаў пальцаў. Але адбіткі складана, а часам і зусім немагчыма, атрымаць з глянцавых або рэльефных паверхняў. У такіх выпадках якраз можа дапамагчы егіпецкая сіняя: фарбавальнік наносяць гэтак жа, як і звычайны парашок, а затым асвятляюць паверхню і фатаграфуюць з дапамогай камеры, аснашчанай фільтрам, адчувальным да інфрачырвонага выпраменьвання блізкага спектра. Калі адбіткі ёсць, яны будуць выразна відаць на здымку.

Загаловак у газеце: 5250 адценняў сіняга

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.