Вы тут

На «Дне вышыванкі» гродзенцы навучаць майстэрству выцінанкі


На “Дне вышыванкі”, які пройдзе 2 ліпеня ў Мінску,  гродзенцы дадуць пастраляць з арбалета і навучаць майстэрству выцінанкі. Гродзенскі рэгіён прадставіць шэсць інтэрактыўных пляцовак з самабытнай беларускай культурай. Тут адбудуцца тэматычныя прэзентацыі, гульні, тэатралізаваныя пастаноўкі, майстар-класы і выстаўкі.


Лялечныя спектаклі па матывах беларускіх народных казак можна будзе ўбачыць у выкананні тэатра-студыі “Батлейка” з Карэліч.  Якія забавы і гульні былі даўней у беларусаў, раскажуць і пакажуць спецыялісты адзела этнаграфіі Гродзенскага раёна. Наведвальнікі змогуць стаць удзельнікамі пацехаў.

З Навагрудка прыедуць майстры, каб прадставіць свае дэкаратыўна-прыкладныя вырабы.  Тут можна будзе не толькі ўбачыць, але і спасцігнуць пэўныя навыкі ў тэхніцы выцінанкі-выбіванкі. Хто пажадае, зможа  атрымаць майстар-клас па вязанні шыдэлкам.

Прыедуць на свята вышыванкі і храбрыя рыцары з аніматарска-гістарычнага гуртка Лідскага Палаца культуры. Разам з імі наведвальнікі змогуць згуляць у серсо, паспрабаваць сябе ў майстэрстве валодання мячом і шчытом, пастраляць з лука і арбалета.

- Думаю,  моладзь  захоча стаць мадэлямі ўдзельніц тэатра цырульнага мастацтва і бодзі-арта “Афрадзіта” Гродзенскага каледжа бытавога абслугоўвання насельніцтва, - лічыць галоўны спецыяліст Гродзенскага абласнога камітэта БРСМ Таццяна Серак. - Дзяўчаты прадэманструюць сваё майстэрства як у бодзі-арце, так і пляценні кос і вянкоў. Гарманічна сплецены вянок здольны ўпрыгожыць кожную беларусачку.

Маргарыта УШКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».