Вы тут

Зніклыя без вестак... Хто яны?


Дзень вызвалення, вядома ж, свята, асабліва для ветэранаў... Слава і шанаванне ім, жывым! Помнікі — памерлым. Але ж кажуць, што вайна не скончана, пакуль не пахаваны апошні салдат. «Зніклыя без вестак»... Хто яны? Чаму іх сваякі дагэтуль шапталі і шэпчуць: «Наш пісаў, што ваюе пад Нарвай», «Наш — на 3-м Украінскім...», «А ў нас апошні ліст быў у 43-м... Курска-Арлоўская дуга»...


Не атрымаўшы больш ніводнай вестачкі, пайшлі ў лепшы свет бацькі тых салдат, памерлі іх каханыя і родныя, але ж памяць усё роўна жывая — у сэрцах дзяцей, унукаў і праўнукаў. Ім бы ведаць, дзе і як ваявалі, ім бы ганарыцца сваімі продкамі, але...

У нас з мужам чацвёра ўнукаў, шасцёра праўнукаў (усе, дарэчы, хлопчыкі). Старэйшыя адслужылі ў войску, малодшыя — пакуль збіраюцца. Пытаюць часам пра сваіх прадзедаў. Але адказу ў нас па-ранейшаму няма, хоць запыты пісалі не раз. І што? З Масквы іх рассылалі то ў ваенкаматы, з якіх пайшоў на фронт бацька майго мужа і чацвёра братоў маёй мамы, то ў Саветы ветэранаў...

Мне здаецца, што некалі раней і яны, і тыя ж пошукавыя атрады працавалі актыўней. Ва ўсякім разе, у сродках масавай інфармацыі часцей паведамлялася аб дарагіх знаходках: вярталіся з небыцця імёны і прозвішчы, гучалі расказы пра належныя перапахаванні, пра тое, як на іх прыязджалі родныя, каб нарэшце пакланіцца праху.

Але ж зніклых без вестак усё роўна шмат! Значыць, шмат наперадзе і працы. А таму, магчыма, наспеў час узяцца і зрабіць яе разам?

Што я маю на ўвазе? Ды відавочнае: у барацьбе з фашызмам аб'ядналася некалі шмат людзей з самых розных краін. І ў розных краінах яны загінулі, злажылі галовы ці прапалі без вестак. А таму, відаць, добра было б стварыць адзіны інтэрнацыянальны інфармацыйны цэнтр, спецыяльную тэлевізійную перадачу...

Хто за гэта возьмецца? Мне здаецца, надзея толькі на моладзь, якой і сапраўды не ўсё роўна.

Рыма БАЛАХНІНА, в. Сямкова, Лагойскі раён

Загаловак у газеце: «Уся надзея на моладзь»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».