Вы тут

Беларускі завод у Анголе. Хутка


Дапаможам пазбавіцца ад татальнага імпарту і зблізімся з Панафрыканскім парламентам?

Падзенне кошту нафты на сусветным рынку цісне на мноства эканомік. Асаблівым чынам гэты фактар датычыцца тых краін, у ВУП якіх долі ад рэалізацыі нафты і нафтавых прадуктаў займаюць занадта шмат месца. Такая сітуацыя сёння і ў Анголы, дзяржавы, якая літаральна жыве на чорным золаце і алмазах.


Фота: БЕЛТА

Як адзначыў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства гэтай краіны Жоржэ Рэбелу Пінту Шыкоці падчас перагавораў са старшынёй Палаты прадстаўнікоў Уладзімірам Андрэйчанкам, пасля ўскладнення эканамічнай сітуацыі на фоне падзення коштаў на нафту Ангола ўзяла курс на дыверсіфікацыю эканомікі, у тым ліку развіццё сельскагаспадарчага сектара. «Мы апынуліся ў сітуацыі, калі фактычна ўсе прадукты харчавання, усё наша абсталяванне, а таксама некаторыя віды паслуг імпартуюцца ў краіну і мы па сутнасці нічога не вырабляем», — растлумачыў сітуацыю прадстаўнік Анголы.

Аднак не толькі падзенне коштаў на энерганосьбіты, але і глабалізацыя сёння з'яўляюцца неад'емнымі ўмовамі палітыка-эканамічнай гульні на сусветнай арэне. Дзякуючы другой прадстаўнікі Афрыканскага кантынента змаглі знайсці сабе падтрымку на іншым канцы свету — у нашай краіне. Былыя партнёры часоў СССР разышліся яшчэ ў 90-х і да 2012 года двухбаковыя кантакты насілі толькі эпізадычны характар. «Аднак прыемна адзначыць, што сёння нашы краіны ўбачылі існуючыя магчымасці, якія безумоўна дапамогуць палепшыць узаемадзеянне ў будучыні, — адзначыў Жоржэ Рэбелу Пінту Шыкоці. — Патэнцыял Беларусі вельмі падыходзіць для выканання задачы па дыверсіфікацыі». Ён расказаў, што ў рамках гэтага візіту дэлегацыя здолела ацаніць магчымасці беларускага машынабудавання і сельскай гаспадаркі, а таксама абсталявання для горназдабыўной прамысловасці. Таксама бакі ўжо сышліся ў меркаванні аб неабходнасці пачаць супрацоўніцтва ў фінансавым сектары. «Банкі павінны падтрымліваць экспартныя пастаўкі беларускага абсталявання ў Анголу, а таксама рэалізацыю сумесных праектаў. Адным з такіх праектаў павінен стаць зборачны цэх беларускіх трактароў у Анголе, на базе якога мы б у наступным змаглі стварыць зборачную вытворчасць аўтамабільнай тэхнікі. Толькі гэта створыць дадатковыя ўмовы для развіцця сельскай гаспадаркі ў Анголе і вытворчасці і перапрацоўкі прадуктаў харчавання. Гэта дасць магчымасць нам адысці ад татальнага імпарту», — падкрэсліў міністр знешніх зносін Рэспублікі Анголы.

«Анголу мы лічым адным з ключавых нашых партнёраў на Афрыканскім кантыненце. У нас няма ніякіх праблем у плане пашырэння супрацоўніцтва па ўсіх напрамках, якія з'яўляюцца ўзаемна цікавымі», — адзначыў Уладзімір Андрэйчанка. Паводле яго слоў, важнае значэнне ў выбудоўванні міждзяржаўнага дыялогу належыць парламентам. Спікер звярнуў увагу, што ў Нацыянальным сходзе створана рабочая група па супрацоўніцтве з парламентам Анголы. «Ведаю, што ў жніўні сёлета адбудуцца выбары ў Нацыянальную асамблею вашай краіны, і мы будзем рады, калі будзе створана аналагічная група дружбы па супрацоўніцтве з Беларуссю», — сказаў ён.

Уладзімір Андрэйчанка прапанаваў супрацоўнічаць у афрыканскім рэгіёне і ў міжпарламенцкіх арганізацыях, у першую чаргу — з Панафрыканскім парламентам. «Мы зацікаўлены пры садзейнічанні Анголы працаваць з гэтай паважанай міжнароднай парламенцкай арганізацыяй», — запэўніў Уладзімір Андрэйчанка.

Ілья КРЫЖЭВІЧ

krуzhеvісh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».