Вы тут

Падпісаны Указ «Аб пенсійным забеспячэнні асобных катэгорый грамадзян»


Аляксандр Лукашэнка 29 чэрвеня падпісаў Указ №233 «Аб пенсійным забеспячэнні асобных катэгорый грамадзян». Дакумент закліканы павысіць узровень пенсійнага забеспячэння тых грамадзян, якія доўгі час працавалі ў сацыяльна значных сферах.


У сувязі з чым прыняты гэты Указ? Дадзеныя грамадзяне па прычыне занятасці ў вышэйназванай галіне не змаглі сфарміраваць стаж працы з выплатай абавязковых страхавых фондаў у бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду, а гэта неабходна для таго, каб чалавеку прызначылі пенсію па ўзросце.

Што прадугледжвае Указ? У ім прапісана памяншэнне працягласці стажу працы з выплатай такіх узносаў для наступных грамадзян: для тых, хто даглядаў інваліда I групы, дзіця-інвалід да 18 гадоў, а таксама людзей, якія дасягнулі 80-годдзя.

Калі ў такіх грамадзян будзе не менш за 10 гадоў страхавога стажу, а таксама не менш за 40 гадоў працоўнага стажу ў мужчын і 35 — у жанчын, то гэтыя асобы атрымаюць права на атрыманне працоўнай пенсіі па ўзросце.

Акрамя таго, памяншаецца працягласць стажу працы з выплатай неабходных страхавых узносаў для людзей, якія не менш за 10 каляндарных гадоў былі задзейнічаны на ваеннай службе або працавалі ў ваенізаваных арганізацыях. Да гэтага яны не атрымлівалі пенсію згодна з заканадаўствам.

Аднак цяпер, пры наяўнасці не менш як 10 гадоў страхавога стажу, а таксама не менш як 25 гадоў працоўнага стажу ў мужчын і 20 — у жанчын, такія грамадзяне маюць права на атрыманне працоўнай пенсіі па ўзросце.

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ

lukashevich@zvіazda.by

Загаловак у газеце: У дапамогу пенсіянерам

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.