Вы тут

Раім схадзіць


Выстава аўта​рскай лялькі Сяргея Драздова, «Таямніцы егіпецкіх фараонаў» і Bookids FEST – афіша «Звязды» з 3 па 10 ліпеня.


Выстава аўта​рскай лялькі Сяргея Драздова

Фота: afisha.tut.by

Дзе: Дом Ваньковічаў (вул. Інтэрнацыянальная, 33А)

Калі: па 20 ліпеня, аўт.-суб.: 10:00-18:00

Колькі каштуе: па білеце ў музей

20 мая адкрылася выстава аўтарскай лялькі Сяргея Драздова «Мужчынскі погляд».

Тры гады таму Сяргей захапіўся стымпанкам. Гэтае захапленне і прывяло яго ў свет лялек. Зараз Драздоў стварае цэлыя кампазіцыі лялек, механічныя мініяцюры, гістарычныя замалёўкі.


Выстава «Таямніцы егіпецкіх фараонаў»

Фота: drevniy-egipet.ru

Дзе: ТЗЦ «Тытан» (пр-т Дзяржынскага, 104)

Калі: па 31 ліпеня, 10:00-21:00

Колькі каштуе: бясплатна

Наведвальнікам прапануюць акунуцца ў атмасферу Старажытнага Егіпта. На плошчы каля 100 «квадратаў» збяруць больш за 20 экспанатаў – рэплік вядомых егіпецкіх мумій і саркафагаў. Усе яны выглядаюць натуралістычна і практычна цалкам паўтараюць рарытэтныя арыгіналы. Кожны жадаючы можа ўбачыць, як выглядалі фараоны, больш даведацца аб працэсе муміфікацыі і знайсці адказ на «загадку Сфінкса».


Bookids FEST

Фота: afisha.tut.by

Дзе: НЦСМ на Някрасава (вул. Някрасава, 3)

Калі: 8-9 ліпеня, 11:00

Колькі каштуе: ад 10 р.; дзеці да 10 гадоў – бясплатна

8 і 9 ліпеня будзе праходзіць 5-ы сямейны фестываль BOOKIDS. Многія бацькі ведаюць, як выхоўваць сваіх дзяцей і многія разумеюць, дзе трэба адпачываць усёй сям'ёй, і BOOKIDS чакае вас! На два дні з раніцы і да вечара можна забыцца пра ўсё і пагрузіцца ў мастацтва.


Велашкола

Фота: ladyadvice.ru

Дзе: Парк Янкі Купалы (г. Мінск)

Калі: па 31 жніўня, 18:00

Колькі каштуе: бясплатна

Некамерцыйны сацыяльны праект «Велашкола. Мінск» ужо чацвёрты сезон вучыць людзей розных узростаў у незалежнасці ад наяўнасці ровара катацца. Праект працуе бясплатна, таму адзінае, што вам трэба зрабіць, – прыйсці на занятак з 18:00 да 20:00 у чацвер або пятніцу ў парк Янкі Купалы.

Для вашага навучання тут ёсць усё неабходнае: ровары, на якіх лёгка вучацца, абарона і шлем – для вашага спакою.


Майстар-класы па танцах і фітнесу

Фота: medikent.com.tr

Дзе: ТЗЦ Galleria Minsk (пр-т Пераможцаў, 9)

Калі: па 29 ліпеня, 10:30, 19:00

Колькі каштуе: бясплатна

Радыё Unistar праводзіць бясплатныя майстар-класы па танцах і фітнесу. Кожны чацвер чэрвеня вас чакаюць бясплатныя майстар-класы па парных танцах, а кожную суботу – бясплатныя заняткі фітнесам на даху паркінга, з якога адкрываецца маляўнічы від на горад.

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як мультымедыйныя тэхналогіі матывуюць вучняў?

Як мультымедыйныя тэхналогіі матывуюць вучняў?

29—30 лістапада ў Мінску пройдзе міжнародная спецыялізаваная навукова-тэхнічная выстава-форум «Інфармацыйныя тэхналогіі ў адукацыі» (ІTE-2017). 

Грамадства

Колькі працягнецца «мёртвы» сезон?

Колькі працягнецца «мёртвы» сезон?

Што стрымлівае развіццё турыстычна-рэкрэацыйнага парку «Аўгустоўскі канал».

Калейдаскоп

5 фільмаў супраць сезоннай хандры

5 фільмаў супраць сезоннай хандры

Раніца ўжо дыхае ў спіну зімовым холадам.