Вы тут

У Беларусі ўнесены змены ў закон «Аб сацыяльным абслугоўванні»


Новая рэдакцыя закона «Аб сацыяльным абслугоўванні» ўступае ў сілу 25 снежня, паведамляецца на сайце Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.


17 мая Палатай прадстаўнікоў прыняты Закон "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь "Аб сацыяльным абслугоўванні". 31 мая яго ўхваліў Савет Рэспублікі.

У новай рэдакцыі закона прапісана новае паняцце - сацыяльнае абслугоўванне ў замяшчаючай сям'і. Падобная практыка ўжо вядзецца ў Расіі: калі чалавек ці сям'я аказваюць сацыяльныя паслугі непрацаздольнаму пажылому чалавеку. Паслугі пажылому чалавеку ў рамках закона могуць аказваць не родная яму сям'я або фізасоба, з якімі непрацаздольны грамадзянін будзе жыць і весці сумесную гаспадарку, пры гэтым узаемаадносіны не закрануць маёмасныя пытанні.

Акрамя таго, пашырацца формы сацабслугоўвання, спросціцца працэдура дзяржаўнай соцзамовы (ДСЗ), будуць уведзены стандарты якасці сацыяльных паслуг. Так, напрыклад, сацыяльна-медыцынскія паслугі выключаюцца ў сувязі з тым, што медыка-сацыяльная дапамога падпадае пад прававое рэгуляванне закона "Аб ахове здароўя". Пры гэтым пашырана вызначэнне сацыяльна-рэабілітацыйных паслуг. Прадугледжваецца магчымасць аказання сацыяльных паслуг на падставе трохбаковага дагавора.

Да ўступлення закона ў сілу Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны будуць распрацаваны палажэнне аб сацыяльным абслугоўванні ў замяшчае сям'і патрабаванні да зместу і якасці сацыяльных паслуг, якiя аказваюцца ў рамках дзяржаўных мінімальных сацыяльных стандартаў у галіне сацыяльнага абслугоўвання. Акрамя таго, будуць унесены змены і дапаўненні ў пералік бясплатных і агульнадаступных сацыяльных паслуг.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.