Вы тут

У выпадзення валасоў — шмат прычын


Штодзённая страта каля сотні валасоў, раўнамерная іх страта па ўсёй паверхні валасістай часткі галавы лічыцца нормай. Наогул абследаваннем і лячэннем пацыентаў з праблемай выпадзення валасоў павінны займацца ўрачы дэрматолагі, касметолагі ў тандэме з эндакрынолагамі, гінеколагамі і іншымі спецыялістамі.


Здароўе валасоў залежыць ад нашага агульнага здароўя, а таму на іх адбіваюцца любыя інфекцыі, пачынаючы з грыпу, цяжкія хранічныя паталогіі, хірургічныя ўмяшанні, працяглы прыём лекаў, стрэсы, дэфіцыт мікраэлементаў (цынку, жалеза, селену, медзі, магнію, кальцыю), гіпер- і гіпавітаміноз, эндакрынныя захворванні, цяжарнасць і роды, траўмы, злаякасныя новаўтварэнні.

А таму ўрач пры наяўнасці тых ці іншых падазрэнняў можа рэкамендаваць для абследавання здаць агульныя аналізы крыві і мачы, біяхімічны аналіз крыві, у тым ліку на мікраэлементы, а таксама на гармоны, імуналагічнае даследаванне крыві, прайсці тэст на інфекцыйныя захворванні, у тым ліку на сіфіліс, зрабіць ультрагукавое даследаванне шчытападобнай залозы, органаў малога таза, сасудаў галаўнога мозга, органаў брушной поласці і некаторыя іншыя. Выконваюцца і такія дыягнастычныя тэсты, як трыхаграма, фотатрыхаграма, біяпсія ачагоў выпадзення валасоў, трыхаскапія — камп'ютарная дыягностыка валасоў, якая дазваляе ацаніць асаблівасці росту і інтэнсіўнасці выпадзення, хуткасць росту, наяўнасць станчэння, стан скуры галавы.

— Для лячэння могуць выкарыстоўвацца прэпараты, якія паляпшаюць мікрацыркуляцыю, вітаміны, мікраэлементы, імунамадулятары, гарманальная тэрапія, — расказвае ўрач-дэрматавенеролаг 24-й гарадской паліклінікі спецмедаглядаў Юлія ГАРАШЧУК. — Патрабуюцца і сродкі мясцовага дзеяння — ласьёны, шампуні, якія стымулююць рост валасоў. Можа прымяняцца фізіятэрапія — масаж, электрафарэз, гальванізацыя, іголкатэрапія, магнітатэрапія, дарсанвальзацыя, меза- і фітатэрапія. Сёння падобныя прадукты і працэдуры прапануюць розныя камерцыйныя ўстановы. Каб не выкідаць грошы на вецер і сапраўды атрымаць тое, што неабходна менавіта вам, я параіла б звярнуцца спачатку да спецыяліста дзяржаўнай установы.

Святлана БАРЫСЕНКА

protas@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».