Вы тут

Каб радасна было ўсім


Бабруйск у гэтыя дні адзначае 630-годдзе. Адным з мерапрыемстваў, прысвечаных памятнай гістарычнай падзеі, стала адкрыццё Маладзёжнага парку, размешчанага паміж Палацам мастацтваў і ГЦ «Карона». Гэта месца калісьці планавалі аддаць пад аквапарк, але пару гадоў таму па ініцыятыве Маладзёжнага парламента горада на пустыцы вырашылі стварыць парк.


Гараджане чакалі гэтай падзеі: у вялікім мікрараёне да гэтага не было ўтульнага сквера. У парку ўзвышаюцца круглая альтанка-ратонда, каланада, дзве аркі, ёсць фантан, лаўкі і веладарожкі. Сёння па парку гуляюць маладыя мамы з дзецьмі, ёсць месца для моладзі і бабруйчан старэйшага ўзросту. Зелянеюць маладыя дрэўцы — іх тут звыш 240, уздоўж дарожак кусты — іх у парку тры з лішнім тысячы.

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.