Вы тут

Тыдзень чакаецца даждлівым


У наступныя дні ў Беларусі захаваецца дажджлівае і халоднае надвор'е, паведамляюць у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды. Гэта будзе абумоўлена змяшчэннем франтальных раздзелаў, што рухаюцца ў бок нашай краіны з Балтыйскага мора. Але максімальная колькасць ападкаў прыпадзе на першую палову тыдня.


Сёння, у сераду, на пераважнай частцы краіны прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, днём мажлівыя навальніцы. Удзень у асобных раёнах чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15—18 метраў за секунду. Уначы тэмпература складзе 6—12 градусаў цяпла, днём паветра прагрэецца да 14—21.

Заўтра, у чацвер, з ростам атмасфернага ціску аб'ёмы ападкаў зменшацца. Кароткачасовыя дажджы пройдуць толькі ў асобных раёнах краіны, але днём верагоднасць навальніц захаваецца. Уначы будзе 5—11 градусаў цяпла, удзень — 13—20.

Холадна будзе і бліжэй да канца тыдня. Так, ноччу ў пятніцу папярэдне прагназуецца 4—11 градусаў вышэй за нуль, днём — 14—21. У суботу ўначы 6—13 градусаў цяпла,
удзень — 16—23. А ўжо ў нядзелю паступова пачне цяплець: 7—14 градусаў ноччу, 18—24 — днём, а на паўднёвым захадзе паветра можа прагрэцца і да 27. Але хаваць парасоны далёка не рэкамендуецца — у асобных раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы.

Яраслаў ЛЫСКАВЕЦ

lуskаvеts@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Дажджы і прахалода

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».