Вы тут

Для некаторых начныя графіці — «спорт»


Графіці, мабыць, адзін з самых неадназначных відаў творчасці. Усё з-за таго, што малюнкі часта з'яўляюцца не там, дзе іх, магчыма, хацелі б бачыць людзі і дзе дазволена іх пакідаць, а на паверхнях, якія выбірае сам аўтар: на новых прыпынках, сценах, грамадскім транспарце. Каб даведацца, дзе ляжыць мяжа паміж мастацтвам і вандалізмам, і як карае закон за малюнкі ў непрадугледжаных месцах, я звярнулася да «начнога» графіціста Мікалая. Імя суразмоўніка зменена, і растлумачыць гэта проста: хлопцы з асцярожнасцю ставяцца да празмернай цікавасці.


Узор сучаснага стрыт-арту.

— Наколькі ведаю, ты малюеш не толькі ў Беларусі... І чым жа цябе так прываблівае «начное мастацтва»?

— Сапраўды, я маляваў у Расіі, Украіне, Балгарыі. Дзе падарожнічаю, там і пакідаю такі адмысловы след. Я скончыў мастацкую школу, інстытут, але мне падабаецца займацца найперш маляваннем па начах.

Графіці не абмяжоўваецца ніякімі законамі. Яно існуе насуперак, яно вольнае. Ты не абмежаваны ў памерах. Тваё палатно — горад, транспарт — усё, што хочаш. Яно нелегальнае, а значыць, ёсць у ім нейкі адрэналін. Графіці — гэта наркотык. Напрыклад, мой знаёмы займаецца гэтым досыць доўга.

— З чаго ўсё пачынаецца?

— Спачатку выбіраеш месца. Вызначаешся з колерам. Купляеш фарбы і прыдумляеш, якія «фішкі» будуць у графіці. Рыхтуеш скетч-малюнак. Прадугледжваеш шляхі адыходу. Бярэш аднаго або двух чалавек (у залежнасці ад месца), якія будуць стаяць, глядзець, што ды як. Ну, а ты на месцы накідваеш скетч-малюнак, фарбуеш, абводзіш.

— У звычайным мастацтве ёсць кірункі, стылі. А ў графіці?

— Існуе некалькі напрамкаў. Напрыклад, тэгі — гэта шрыфтавыя надпісы. З іх пачыналася графіці. Флопы — гэта акруглыя літары, хуткія малюнкі. Як тэгі, толькі аб'ёмныя. Яшчэ ёсць трэйн-бомбінг. Гэта на цягніках. Стрыт-артам называюцца малюнкі на дамах ці іншых будынках. Я не люблю стрыт-арт. Ён часта бывае па згодзе з уладамі. За яго графіціст можа нават грошы атрымаць. Па сутнасці атрымліваецца, што ён прадае сваё мастацтва. А графіці нарадзілася нелегальным, і платы за яго ніхто не атрымліваў.

— І якія ў вас у сувязі з гэтым стасункі з міліцыяй? І дзе ты бачыш мяжу паміж вандалізмам і мастацтвам? З якімі водгукамі часцей сутыкаецеся?

— Здаралася, што бегалі. А калі не ўдавалася, міліцыянеры складалі на нас пратакол. Аднойчы сам выдаляў свой жа графічны надпіс.

Вандалізм — гэта калі ламаюць, знішчаюць. Напрыклад, б'юць шыбы, рэжуць сядзенні, ламаюць прыпынкі. У гэтым няма ідэі. Калі ж казаць пра графіці, яно ў жаданні пакінуць след, пакінуць аўтограф, намаляваць у недаступным месцы.

Большасць усё ж такі супраць графіці. Калі каму і падабаюцца малюнкі, то шрыфт надпісаў ацэньвае яшчэ менш людзей. Шкада, канешне, што нашу творчасць змываюць, зафарбоўваюць. Але гэта для нас як спорт: затое зрабіў.

...З аднаго боку, графіці — гэта мастацтва і, безумоўна, яно заслугоўвае павагі і цікаўнасці з боку грамадства. З іншага боку, ёсць заканадаўства, якое вельмі строга ставіцца да такога «віду творчасці». Так, графіцістаў-нелегалаў могуць абвінаваціць па артыкуле 218 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь «Наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці», артыкуле 17.1 Кодэкса аб адміністрацыйных парушэннях Рэспублікі Беларусь «Дробнае хуліганства» і г. д. Усяго налічваецца пяць артыкулаў у двух кодэксах, якія прадугледжваюць магчымыя пакаранні для графіцістаў. І пра гэта ўвесь час трэба памятаць.

Наталля ТЫЧКО, студэнтка ІІ курса Інстытута журналістыкі БДУ

Загаловак у газеце: За гранню вандалізму

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Настаўнік года Вадзім Лосеў: Са школы павінны выходзіць шчаслівыя людзі

Настаўнік года Вадзім Лосеў: Са школы павінны выходзіць шчаслівыя людзі

«Я хацеў бы, каб у гэтай зале і ў гэтым свеце ніхто і ніколі не ставіў пад сумненне ўпэўненасць у сабе».

Грамадства

«Калі б не сям'я Абрамукоў, наш род перастаў бы існаваць яшчэ ў 1941 годзе». Расіянка з Ніжняга Ноўгарада знайшла ў беларускай вёсцы сваякоў

«Калі б не сям'я Абрамукоў, наш род перастаў бы існаваць яшчэ ў 1941 годзе». Расіянка з Ніжняга Ноўгарада знайшла ў беларускай вёсцы сваякоў

І аднавяскоўцаў людзей, якія ў час вайны ратавалі сям'ю яе бабулі, жонкі афіцэра Чырвонай Арміі.

Спорт

«Вікторыя», якая робіць з Гродна баскетбольную сталіцу

«Вікторыя», якая робіць з Гродна баскетбольную сталіцу

Гродна — горад з багатай не толькі культурнай, але і баскетбольнай гісторыяй. 

Грамадства

У Гродне жыхары кватэр адмовіліся падчас капітальнага рамонту здымаць аздабленне з балконаў. На іх падалі ў суд

У Гродне жыхары кватэр адмовіліся падчас капітальнага рамонту здымаць аздабленне з балконаў. На іх падалі ў суд

Такога кшталту справа ў судзе Кастрычнiцкага раёна Гродна разглядаецца ўпершыню.