Вы тут

Штаб студатрадаў БРСМ адкрые працоўны сезон на БелАЭС


11 ліпеня Рэспубліканскі штаб студэнцкіх атрадаў ГА «БРСМ» плануе правесці ўрачыстае адкрыццё трэцяга працоўнага семестра — 2017 на Усебеларускай маладзёжнай будоўлі — пляцоўцы будаўніцтва атамнай электрастанцыі ў Астраўцы.


У ім возьмуць удзел байцы зводнага беларуска-расійскага студэнцкага будаўнічага атрада імя двойчы Героя Савецкага Саюза маршала Мікалая Іванавіча Крылова, а таксама ганаровыя госці мерапрыемства.

Праграма дня насычана мерапрыемствамі і ўключае ў сябе ўрачыстую цырымонію адкрыцця працоўнага семестра з уручэннем сімвалічных працоўных пуцёвак, «Адкрыты дыялог» на тэму «Моладзь будуе Саюз», майстар-клас «Праца — гэта крута» ад удзельнікаў студэнцкага атрада (наведванне аб'ектаў работы студатрадаўцаў).

Работу зводнага студэнцкага будаўнічага атрада Саюзнай дзяржавы на Усебеларускай маладзёжнай будоўлі «БелАЭС 2017» у складзе 300 байцоў студэнцкіх будаўнічых атрадаў плануецца арганізаваць з 4 ліпеня па 26 жніўня.

У склад атрада ўваходзяць 16 лінейных будаўнічых атрадаў з Беларусі і 3 лінейныя будаўнічыя атрады з Расійскай Федэрацыі.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: Яны пачынаюць на БелАЭС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».