Вы тут

Вільнюс, Вільня, Vilnius: вандроўкі ў гісторыю


Нядаўна пісьменніцкія дарогі і цікавасць прывялі мяне ў Вільню, дзе ў доме нацыянальных меншасцяў па вуліцы Раўгіклос я сустрэлася з сакратаром газеты «Рунь» Паўлам Пятровічам Саўчанкам. Ён і прапанаваў мне новую кнігу Лявона Луцкевіча «Вандроўкі па Вільні», што пабачыла свет у мінскім выдавецтве «Белпрынт» у 2016-м (фотаздымкі В. Савянкова, В. Арбатаўскаса, К. Атаманчыка). Гэта другое, абноўленае перавыданне. Мінула ўжо амаль дваццаць гадоў пасля выхаду першага аднайменнага выдання.


Слова да чытачоў — «Залатыя кроплі» — зрабіў беларускі мастак з Вільнюса Алег Аблажэй, які, на жаль, ужо пайшоў з жыцця:

«Лявон Луцкевіч не проста выдатна ведаў беларускую Вільню — ён любіў яе, жыў ёю і для яе — і з ахвотаю, шчыра і бескарысліва дзяліўся сваімі ведамі з усімі, хто гэтага жадаў».

 У кнізе некалькі частак: «Беларуская традыцыя ў гістарычным лёсе Вільні», «Ад мінулых вякоў да нашага стагоддзя», «На пачатку дваццатага стагоддзя».

Беларуская Вільня вачыма беларуса Лявона Луцкевіча дапаможа сучасным беларусам сустрэцца з нашым агульным духоўным мінулым: лепшыя нацыянальныя сувязі, лёсы прадстаўнікоў літаратуры, гісторыі, культуры, дзяржаўныя і духоўныя дзеячы, якія тут жылі, працавалі, любілі старажытны горад, асобы пачынаючы ад Францыска Скарыны да дзеячаў ХХ стагоддзя. Шмат імёнаў, якія сваімі справамі ўвайшлі ў старажытную гісторыю Вільнюса, Вільні, горада Vilnius.

Лявон Луцкевіч звяртаецца да чытачоў: «Прапанаваныя аўтарам гэтай кніжкі вандроўкі па Вільні з’яўляюцца спробай зірнуць на гэты горад вачыма беларуса. Ён не аспрэчвае, што тут прасочваецца выразная тэндэнцыя падкрэсліць тое, што на працягу доўгага часу замоўчвалася аўтарамі з іншымі падыходамі. Пры гэтым ён імкнецца не адступіць ад гістарычнай аб’ектыўнасці».

Цёплы дух Вільнюса лунае ў велічных саборах і касцёлах, сярод Базыльянскіх муроў, музеяў і галерэй, на плошчах і старадаўніх крывых вулачках — брукаванках, за стагоддзі адпаліраваных да бляску.

Горад захоўвае памяць пра жыхароў. Іх творчыя набыткі выявіліся ў архітэктуры, кнігах, карцінах, музыцы...

Ірына ШАТЫРОНАК, Гродна

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.