Вы тут

На адкрыцці сесіі ПА АБСЕ акрэслілі мэты супрацоўніцтва


Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімір АНДРЭЙЧАНКА ў сваім выступленні на адкрыцці 26-й сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ адзначыў, што беларускія парламентарыі гатовы падтрымліваць пачынанні, якія садзейнічаюць умацаванню даверу і развіццю ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. Канструктыўны падыход неабходны для вырашэння самых складаных пытанняў. Дарэчы, у дні сесіі запланаваны шэраг двухбаковых сустрэч паміж парламентарыямі.


«Толькі адкрыты і раўнапраўны дыялог дапаможа развязаць тугі клубок міжнародных праблем і даць людзям тое, у чым яны маюць патрэбу. Перш за ўсё — мірнае неба, стабільнасць і дабрабыт», — падкрэсліў Уладзімір Андрэйчанка. У сваім выступленні старшыня Палаты прадстаўнікоў закрануў такія сучасныя праблемы, як рост тэрарыстычных актаў, вялікія патокі бежанцаў і страта эфектыўнасці сучаснай сістэмы міжнародных адносін. Выхадам з існуючай сітуацыі могуць стаць новыя падыходы, якія развіваюць дух хельсінкскіх пагадненняў і гарантуюць суверэннае права народаў.

Старшыня Парламенцкай асамблеі АБСЕ Крысцін МУТАНЕН адзначыла, што давер і супрацоўніцтва — гэта сродкі для дасягнення міру і росквіту. І іх неабходна ўмацоўваць. Сумесная работа на сессіі ПА АБСЕ дапаможа аднавіць сувязі паміж краінамі. Крысцін Мутанен нагадала, што Беларусь займае асаблівае месца ў Еўропе як геаграфічна, так і палітычна. А беларуская дэлегацыя даўно вельмі актыўна дзейнічае ў Парламенцкай асамблеі АБСЕ, асабліва па пытаннях, звязаных з эканомікай і навакольным асяроддзем.

Наша сталіца зарэкамендавала сябе як месца работы міжнароднай дыпламатыі і ўрэгулявання канфліктаў. Сустрэчы, якія праходзяць у гэтыя дні у Мінску, звязаныя ў тым ліку з абмеркаваннем шляхоў выхаду з канфлікту на ўсходзе Украіны. Крысцін Мутанен звярнула ўвагу на тое, што мінскія пагадненні павінны выконвацца поўнасцю. Сярод іншых тэм, якія будуць закрануты падчас сесіі, можна вызначыць змяненне клімату, забеспячэнне правоў чалавека, кібербяспеку і барацьбу з карупцыяй.

Калі Себасцьян Курц стаў Дзеючым старшынёй АБСЕ, ён вызначыў тры мэты арганізацыі: пакончыць з канфліктамі, аднавіць давер і пераадолець праблему радыкалізацыі і тэрарызму. На прыкладзе Украіны можна казаць, што місія назіральнікаў АБСЕ зараз запатрабавана, неабходна імкнуцца да стабільнасці ў гэтым рэгіёне. Дзеючы старшыня АБСЕ, міністр замежных спраў Аўстрыі Себасцьян КУРЦ пагадзіўся, што за апошнія гады давер паміж дзяржавамі не вырас, а ў некаторых сітуацыях нават знізіўся. Радыкалізацыя адбываецца не толькі па-за межамі АБСЕ, але і ўнутры грамадстваў. І блокавае мысленне вяртаецца на кантынент. Себасцьян Курц звярнуў увагу на тое, што неабходна зрабіць усё магчымае для аднаўлення дыялогу і развіцця розных формаў узаемадзеяння. У рамках Парламенцкай асамблеі ідзе пастаянная работа паміж дэпутатамі — гэта становіцца асновай для забеспячэння пазітыўнай будучыні на прасторы АБСЕ.

Надзея АНІСОВІЧ

аnіsоvісh@zvіаzdа.bу

Фота БЕЛТА

Загаловак у газеце: Праз давер да росквіту

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».