Вы тут

Міні-кірмашы вакансій і дні прадпрыемстваў пройдуць у Мінску ў ліпені


Наведвальнікі змогуць задаць пытанні патэнцыйным наймальнікам пра ўмовы работы, аплату працы, а аддзелы кадраў раскажуць, якіх спецыялістаў шукаюць. Будзе прадстаўлена інфармацыя аб аплатных грамадскіх работах. Службы занятасці пракансультуюць таксама па прафесійным перанавучанні, рэгістрацыі ў якасці беспрацоўнага, прадастаўленні субсідый для арганізацыі сваёй справы.


Дні прадпрыемстваў пройдуць на базе аддзелаў працаўладкавання «Маскоўскі, Кастрычніцкі» (11 ліпеня з 10.00 да 12.00), «Першамайскі, Савецкі, Цэнтральны» (11, 18, 25 ліпеня з 11.00 да 13.00) і «Фрунзенскі» (25 ліпеня з 10.00 да 12.00). У іх прымуць удзел РНПЦ пульманалогіі і фтызіятрыі, Мінскі гадзіннікавы завод, «Белінтэрпрадукт», «Амкадор-Белвар», «Мінскрамбуд».

Расклад міні-кірмашоў наступны. 13, 20, 27 ліпеня — у аддзеле працаўладкавання «Ленінскі, Партызанскі»; 7, 14, 21, 28 ліпеня — «Фрунзенскі»; 10, 17, 24, 31 ліпеня — «Заводскі»; 11, 18, 25 ліпеня — «Маскоўскі, Кастрычніцкі»; 12, 19, 26 ліпеня — «Першамайскі, Савецкі, Цэнтральны».

Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці на сайце камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама.

Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ

lubnеuskауа@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».