Вы тут

Балтыйскія гульні пройдуць у Брэсце


Юнацкі фестываль спорту горад над Бугам будзе прымаць з 7 па 9 ліпеня. У спаборніцтвах паўдзельнічаюць каля 1,5 тысячы спартсменаў з Беларусі, Германіі, Латвіі, Літвы, Польшчы, Расіі, Швецыі і Эстоніі.


Спаборніцтвы пройдуць па 16 відах спорту — лёгкая атлетыка, стральба з лука, бокс, веславанне на байдарках і каноэ, веславанне акадэмічнае, футбол, гандбол, валейбол, баскетбол, настольны тэніс, дзюдо, вольная і грэка-рымская барацьба, фехтаванне, плаванне, цяжкая атлетыка. Узрост удзельнікаў Гульняў (у залежнасці ад відаў спорту) ад 13 да 17 гадоў.

Адзначым, пачынаючы з 2001 года Балтыйскія юнацкія гульні праводзяцца раз на два гады, яны з'яўляюцца значным стымулам у павышэнні спартыўнага майстэрства рэзерву нацыянальных і зборных камандаў краін-удзельніц Гульняў. Акрамя таго, удзел юных спартсменаў у гэтых міжнародных спаборніцтвах спрыяе ўмацаванню супрацоўніцтва, дружбы і ўзаемаразумення з аднагодкамі еўрапейскіх дзяржаў і краін Балтыйскага рэгіёна, а для многіх спартсменаў Гульні становяцца першым буйным міжнародным спаборніцтвам.

На ІХ Балтыйскіх юнацкіх спартыўных гульнях 2015 года, якія прайшлі ў Брандэнбургу (Германія), беларускія спартсмены заваявалі 127 медалёў.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

lobazhevich@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».