Вы тут

Асабісты кабінет абітурыента БДУ займеў дадатковы функцыянал


З бягучага года маладыя людзі, якія паступаюць у Белдзяржуніверсітэт,  змогуць не толькі загадзя запоўніць электронную анкету і раздрукаваць сваю заяву. Цяпер у іх з'явілася таксама і магчымасць загрузіць сваю фатаграфію, што дазволіць значна скараціць час падачы і афармлення дакументаў. Фактычна з гатовым пакетам дакументаў абітурыент можа звяртацца адразу ў прыёмную камісію свайго факультэта, абмінаючы зону грамадскай камісіі па выдачы і запаўненню бланкаў, а таксама фатаграфаванню.


Нагадаем, што асабісты кабінет дазваляе абітурыентам на працягу ўсёй прыёмнай кампаніі ў анлайн-рэжыме на асабістых камп'ютарах, планшэтах і смартфонах адсочваць падрабязную інфармацыю аб бягучым прахадным бале на абраную спецыяльнасць. Па завяршэнні набору ў асабістым кабінеце адлюстроўваюцца звесткі аб залічэнні.

Акрамя таго, уладальнікам асабістага кабінета прадастаўляецца свабодны і бясплатны доступ да інтэрнэт-рэсурсаў БДУ. Для гэтага на тэрыторыі ўніверсітэцкага гарадка разгорнута бесправадная сетка ABIT.

Стварыць асабісты кабінет можна на сайце БДУ.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.